Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Зубр пратэстуе супраць арышту Антона Цялежнікава
11:09, 15/03/2001, Наталя Радзіна

ЗУБР правёў акцыю пратэсту супраць затрыманьня Антона Цялежнікава ў Барысаве 15 сакавіка. Нагадаем, што Антон Цялежнікаў атрымаў 15 сутак арышту толькі праз тое, што выйшаў 5 сакавіка, зь некалькімі адважнымі хлопцамі, да Адміністрацыі прэзыдэнта з партрэтамі зьніклых у Беларусі людзей. Для таго каб прыцякнуць увагу барысаўчан да гэтай несправядлівай жорсткасьці ўладаў, 15 "зубраў" выйшлі на цэнтральную вуліцу горада з плякатамі, якія прыцягвалі ўвагу вялікімі літарамі надпісу "Свабоду Антону Цялежнікаву!".

 ПАЛIТЫКА 

Дырэктары беларускіх прадпрыемстваў чакаюць далейшых пагаршэньняў у эканоміцы краіны
11:08, 15/03/2001

Эканамічная палітыка Лукашэнкі дапякла такі кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў. Згодна апытаньню, што правёў навукова-дасьледніцкі інстытут мінэканомікі, 77 адсоткаў кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў упэўненыя, што эканоміка Беларусі перажывае ўпад з-за недахопу зваротных сродкаў, 70 адсоткаў - з-за нізкага плацежаздольнага попыту, 54 адсоткі - з-за падаткавай палітыкі дзяржавы, з-за высокіх коштаў на сыравіну і матар`ялы - 56 адсоткаў.

Малады Фронт давіншаваўся…
11:07, 15/03/2001, Наталя Радзіна

Акцыю пад назовам "Канстытуцыя-2001" правёў Малады Фронт 15 сакавіка. Двое ўдзельнікаў акцыі былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі й дастаўлены ў РАУС Цэнтральнага раёну Менску.

Адзін год сакавіцкаму маршу Свабоды
11:06, 15/03/2001

Марш Свабоды, самая масавая й мірная акцыя апазыцыі, прайшла ў Менску год таму, 15 сакавіка. Нягледзячы на ўсе запалохваньні ўладаў і благое надвор`е, у той дзень на акцыю аб`яднанай апазыцыі Марш Свабоды выйшла каля 40 тысячаў чалавек. Акцыя прайшла бяз эксцэсаў і ператварылася ў сапраўднае сьвята для людзей, якія яе наведалі.

Дзе ты, мой Дзіма?!
11:05, 15/03/2001

8 месяцаў таму незразумела, пры загадкавых абставінах зьнік аператар ГРТ Зьміцер Завацкі. Газэта "Народная воля" апублікавала 14 сакавіка інтэрв`ю з маці Зьміцера - Вольгай Завацкай. "Я жду. Жду и жду. И почему-то уверена, что дождусь. 1 января к нам домой пришел котик. Сейчас он живет у нас. Говорят, это хорошая примета…Дима вернется. Я верю". Чытайце цалкам тэкст інтэв`ю тут..

Лукашэнка прызнаў, што супраць яго працуюць і расейскія спэцслужбы
11:04, 15/03/2001, Ю.С.Ньюс

У спэцыяльным выпуску Беларускага тэлебачаньня па выніках 8-гадзіннага паседжаньня з прадстаўнікамі сілавых структураў быў паказаны фрагмент выступу Аляксандра Лукашэнкі, які расцаніў дзеяньні заходніх і расейскіх спэцслужбаў у Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў "как некую охоту".

Пашырэньне НАТА і Эўразьвязу замацуе бясьпеку і працьвітаньне ў рэгіёне, лічаць прэзыдэнты Латвіі й Літвы
11:03, 15/03/2001, Ю.С.Ньюс

Прэзыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга, якая прыбыла зь дзяржаўным візытам у Літву, прапанавала главам усіх трох бальтыйскіх краінаў у бліжэйшы час выступіць з агульным зваротам да новай адміністрацыі ЗША й яшчэ раз падцьвердзіць сваё імкненьне стаць членамі НАТА. Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус падтрымаў такую ідэю.

У Беларусі аб`явіўся яшчур?
11:02, 15/03/2001

Нягледзячы на ўпартае адмаўленьне чыноўнікаў, працягваюць хадзіць чуткі, што на Беларусі аб`явіўся яшчур. Нібыта на мытні "Заходні Буг" затрыманыя два аўтамабіля, груз якіх --мясны фарш і сыр - выклікаў у спэцыялістаў падазрэньне на вірус яшчура.

На каго працуюць настаўнікі?
11:01, 15/03/2001

Беларускі прафсаюз работнікаў навукі й адукацыі зьявярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбаю даць заключэньне аб адпаведнасьці артыкулаў працоўнага кодэксу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Такія рушучыя дзеяньні прафсаюзу выкліканыя адмоваю беларускага ўраду прымаць удзел у працы зьмірыцельнай камісіі й выступаць бокам калектыўнай працоўнай спрэчкі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: