Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На каго працуюць настаўнікі?
11:01, 15/03/2001

Беларускі прафсаюз работнікаў навукі й адукацыі зьявярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбаю даць заключэньне аб адпаведнасьці артыкулаў працоўнага кодэксу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Такія рушучыя дзеяньні прафсаюзу выкліканыя адмоваю беларускага ўраду прымаць удзел у працы зьмірыцельнай камісіі й выступаць бокам калектыўнай працоўнай спрэчкі.

Рашэньне пра пачатак калектыўнай спрэчкі з урадам прэзыдуюм цэнтральнага камітэту прафсаюзу прыняў з- за невыкананьня іх патрабаваньняў, выкладзеных у рэзалюцыі прафсаюзу і замацаваных подпісамі больш 180 тысячаў педагогаў. Настаўнікі патрабавалі ад кіраўніцтва больш высокіх заробкаў. Пра што і было накіраваны ліст прам`ер - міністру краіны Ўладзімеру Ярмошыну.

У лісьце прам`еру прафсаюз спасылаўся на арт.63 Працоўнага кодэксу, якая кажа: "Формы й сыстэмы аплаты працы работнікаў арганізацыі, якія фінансуюцца зь бюджэту і карыстаюцца дзяраўнымі датацыямі, усталёўваюцца наймальнікам, а памеры аплаты працы - урадам Рэспублікі Беларусь ці ўпаўнаважаным ім ворганам".

Але беларускі ўрад, як вядома, надзейна абаронены ад любых пасягальніцтваў грамадзянаў усё тым самым ўласна распрацаванаым заканадаўствам. Спасылаючыся на яго, Савет міністраў, Міністэрства працы й Рэспубліканскі працоўны арбітраж у адзін голас заявілі, што "у адпаведнасьці з палажэньнямі артыкула 378 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь бакамі калектыўнай працоўнай спрэчкі зьяўляюцца наймальнік (наймальнікі, аб`яднаньні наймальнікаў) і работнікі ў асобе іх прадстаўнічых ворганаў. Урад Рэспублікі Беларусь выступае бокам калектыўнай працоўнай спрэчкі".

Адным словам, афіцыйнага наймальніка педагогі ня маюць. Узьнікае пытаньне - на каго працуем?

Вось таму прафсаюз працаўнікоў навукі й адукацыі і спадзяемся даведацца ад КС, які ворган пры ўзьнікненьні калектыўнай працоўнай спрэчкі ў галіне адукацыі на рэспубліканскім узроўні можа зьяўляцца бокам наймальніка, і да якога воргана яны могуць прад`яўляць свае патрабаваньні

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: