Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пашырэньне НАТА і Эўразьвязу замацуе бясьпеку і працьвітаньне ў рэгіёне, лічаць прэзыдэнты Латвіі й Літвы 11:03, 15/03/2001, Ю.С.Ньюс
Прэзыдэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга, якая прыбыла зь дзяржаўным візытам у Літву, прапанавала главам усіх трох бальтыйскіх краінаў у бліжэйшы час выступіць з агульным зваротам да новай адміністрацыі ЗША й яшчэ раз падцьвердзіць сваё імкненьне стаць членамі НАТА. Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус падтрымаў такую ідэю.
"Сп.прэзыдэнт, і Вам, і мне прыйшлося адчуць, што азначае жыць ў небясьпечнай палітычнай прасторы. Гэта не павінна паўтарыцца. Пашырэньне НАТА і Эразьвязу замацуе бясьпеку і працьвітаньне ў рэгіёне, таму я не сумняваюся, што мы і далей будзем падтрымліваць адзін аднаго на шляху эўраатлянтычнай інтэграцыі. Гісторыя нашага супрацоўніцтва ўжо неаднаразова даказала, што калі перамагае адна краіна, перамагаюць абедзьве", - сказаў прэзыдэнт Літвы В. Адамкус.
Трохдзённы візыт прэзыдэнта Латвіі ў Вільнюс пачаўся з сустрэчы зь літоўскім прэзыдэнтам, падчас якой абмяркоўваліся пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама эўраатлянтычная інтэграцыя Літвы й Латвіі. Прэзыдэнты абмяняліся ордэнамі Трох зорак і Вітаўтуса Вялікага першай ступені іа асабістыя заслугі ва ўмацаваньні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Літвой і Латвіяй. А напярэдадні ардэнамі й медалямі быў узнагароджаны шэраг вядомых літоўскіх і латвійскіх палітыкаў, дыпляматаў, дзейячаў культуры, вучоных і іншых асобаў, якія напрацягу апошніх гадоў зрабілі значны ўзьнёсак у літоўска-латвійскія адносіны.
На прэс - брафінгу пасьля сустрэчы В.Віке-Фрэйберга адзначыла, што разам зь ёй у Вільнюс прыбылі латвійскія міністры абароны, эканомікі і навакольнага асяродзьдзя, што сьведчыць пра найбольш актуальныя сфэры супрацоўніцтва паміж двума краінамі.
Па словах прэзыдэнта Літвы В.Адамкуса, у апошні час і Літва, і Латвія дасягнулі вялікага прагрэсу на шляху інтэграцыі ў Эўразьвяз з паўночнаатлянтычны альянс. "Дзеяньні ў інтэграцыйных працэсах каардынаваліся заўсёды, і я веру, што мы мы й надалей пойдзем па гэтым шляху", - лічыць В.Адамкус.