Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адзін год сакавіцкаму маршу Свабоды
11:06, 15/03/2001

Марш Свабоды, самая масавая й мірная акцыя апазыцыі, прайшла ў Менску год таму, 15 сакавіка. Нягледзячы на ўсе запалохваньні ўладаў і благое надвор`е, у той дзень на акцыю аб`яднанай апазыцыі Марш Свабоды выйшла каля 40 тысячаў чалавек. Акцыя прайшла бяз эксцэсаў і ператварылася ў сапраўднае сьвята для людзей, якія яе наведалі.

Марш быў арганізаваны ў падтрымку АБСЭ ў спробе перамоваў паміж уладаю й апазыцыяй, у падтрымку чатырох умоваў АБСЭ па дэмакратызацыі палітычнай атмасфэры ў Беларусі.

Калі пачаць згадваць "як гэта было", то адразу ўспамінаецца, як напярэдадні гэтага Маршу ў школах й інстытутах навучэнцаў запужвалі, арганізоўвалі на Маршу бясплатныя дыскатэкі зпрысутнасьцю "пад поспіс" і проста прапаноўвалі "не бадзяцца пад дажджом, а пасядзець вечарам дома". Як Аляксандар Лукашэнка больш за паўгадзіны свайго "сьпічу" ў палаце прадстаўнікоў прысьвяціў тэме Маршу. пагражаючы ў страху: "Учините беспорядки - сотру в порошок!" Нічога іншага рабіць ён не мог - занадта пільную ўвагу да гэтай акцыі праяўляла міжнародная грамадзкасьць. Напярэдадні акцыі заявы зрабілі Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, белы дом, "Міжнародная Амністыя". Усе яны папярэдзілі рэжым аб адказнасьці за магчымыя сілавыя меры супраць дэманстрацыяў "Вясны-2000".

На Марш Свабоды былі запрошаныя шматлікія міжнародныя назіральнікі. Аднак улады ўсяляк заміналі іхняму прыезду - так, група парлямантарыяў й прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў Швэцыі не змаглі атрымаць візы для ўезда ў Беларусь. Але на маршы прымутнічаў прадстаўнік найбуйной праваабарончай арганізацыі Amnesty International Мэці Прынгл, а таксама чэскія праваабаронцы з "People in Need". Акрамя міжнародных назіральнікаў, увесь шлях "Маршу Свабоды-2" прайшлі амбасадар ЗША Даніэл Спэкхард і кіраўнік кансультатыўна - назіральнае групы АБСЭ Ханс-Георг Вік.

Акцыя асьвятлялася найбуйнымі сусьветнымі СМІ - тэлевізійнымі кампаніямі, агенцтвамі й друкаванымі выданьнямі.

Людзей на Маршы Свабода было так шмат, што дружына арганізатараў мерапрыемства не магла ўзяць калёну, як плянаавлася, у прамакутнік для захаваньня парадку. Пра колькасьць удзельнікаў модна сьведчыць нават па таму факту, што калі першы шэраг ўжо набліжаўся да пляцоўкі перад Акадэміяй навук, "хвост" яшчэ ня выйшаўз месца збору. Нягледзячы на сакавіцкі холад, людзі мужна дачакаліся пачатку мітынга, які дзякуючы кемлівасьці арганізхатараў быў зусім нядоўгім. Прадстаўнікі ад кожнай партыі выступілі перад сходам, які амаль безперапынна скандавалі "жыве Беларусь!" і хутка саступілі месца музыкантам з рок-групы NRM і "Нейро Дюбель".

Наогул уражвала атмасфэра сьвята., якая вітала ў натоўпе. Адсутнасьць у ім "ціхарэй" і доблесных міліцыянтаў распавольвала людзей. Паміж тым, адсутнасьць міліцыі, якія праўда хаваліся па падваротнях і ў цэнтры горада, ніяк не паўплывала на пагаршэньне грамадзкага парадку.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: