Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
ЗУБР зноў нагадвае Лукашэнку пра зьніклых у Беларусі вядомых людзях
11:08, 16/03/2001, Наталя Радзіна


 ПАЛIТЫКА 

Спартоўцы сябе зганьбілі
11:07, 16/03/2001, Наталя Радзіна

Нізкапаклоньніцтва спартоўцаў перайшло ўсялякія межы. Беларускія алімпійцы, як заўсёды расшаркваючыся, папрасілі Лукашэнку даць згоду на паўторнае выбраньне прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. На імя Аляксандара Лукашэнкі паступіў ліст ад групы выдатных спартоўцаў, сярод якіх трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандар Мядзьведзь, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Віктар Сідзяк, алімпійскія чэмпіёны Сяргей Макаранка, Ромуальд Клім, Антаніна Кошаль, Валеры Шарый, Мікалай Алехін, Марына Любач, Аляксандар Каршакевіч, Аляксандар Раманькоў, Эліна Зьверава й Яніна Карольчык.

На карысьць пасяўной усе сродкі добрыя
11:06, 16/03/2001

З надыходам вясны беларускія ўлады традыцыйна пачынаюць шукаць грошы на пасяўную ў банках і прадпрыемствах. Рэспубліканскія ўлады ўжо ўзяліся за банкі, а мясцовыя - за прадпрыемствы і прадпрымальнікаў. Але нават гэтых пабораў недастаткова, таму яны пачынаюць вычварацца, штомясяц наладжваючы суботнікі, мізэрныя даходы ад якіх сталі прычынаю дадатковых пабораў. Нікога не хвалюе, колькі грошай запрацуюць на суботніках прадпрыемствы, падкрэсьліваецца канкрэтная сума - 4 адсоткі ад штомесячнага даходу для юрыдычных асобаў і 20 000 ад індывідуальных прадпрымальнікаў.

На борце захопленага тэрарыстамі самалёце былі беларусы
11:05, 16/03/2001

На борце расейскага самалёту ТУ-154, які ляцеў са Стамбула ў Маскву і захопленага тэрарыстамі, знаходзяцца трое грамадзянаў Беларусі. Між іншым, сёньня спэцслужбы Саўдаўскай Аравіі правялі штурм захопленага самалёту. Паводле непацьверджаных пакуль афіцыйных зьвестак, сярод заложнікаў, ёсць пацярпелыя. Па сьведчаньням відавочцаў, падчас штурму паранены пасажыр - грамадзянін Турцыі і сьцюардэса. Паводле іншых зьвестак, пры штурме загінулі тры чалавекі.

У Барысаве пракуратура шукала доказы мазаічнай псыхапатыі Лукашэнкі
11:04, 16/03/2001, Наталя Радзіна

У кватэры актывіста апазыцыі Аляксандра Абрамовіча 15 сакавіка вечарам супрацоўнікі пракуратуры рабілі вобыск. Нагадаем, што супраць А. Абрамовіча ўзбуджана крымінальная справа за паклёп Лукашэнкі.

Мышыная вазьня вакол пасяўной надакучыла губернатарам
11:03, 16/03/2001

Пытаньне аб падрыхтоўцы да пасяўной у Гомельскім аблвыканкаме да сёньня застаецца адкрытым. Гэты факт можна назваць бяспрэцэндэнтным, бо па заслуханным у аблвыканкаме пытаньням рашэньне ці прымаецца, ці адпраўляецца "на дапрацоўку".

"Интэграцыя": беларускія прадпрыемствы трываюць крызу праз расейскія
11:02, 16/03/2001

Гігант наваполацкай індустрыі - вытворчае аб`яднаньне "Палімір" перажывае сур`ёзную крызу. Яе асноўнай прадукцыяй, поліэтыленам, сёньня запоўненыя ўсе склады і таварныя вагоны, што стаяць на прызавоцкай чыгунцы. Праблема збыту прадукцыі ўзьнікла з-за таго, што айчынны спажывец ня ў стане набыць яе з-за адсутнасьці сродкаў, а спажыўцы блізкага й далёка замежжа, якія да сёньня з задавальненьнем бралі беларускі поліэтылен, пераключыліся на больш танную прадукцыю расейскай вытворчасьці.

"Дамы замест Чарнобылю" беларускім уладам не патрэбны. Іх задавальняе Чарнобыль
11:01, 16/03/2001

"Белэнэрга" не дае ліцэнзіі на вытворчасьць электраэнэргіі ветраку, прывезенаму зь Нямеччыны ў вёску Занарач Мядзельскага раёну ў якасьці гуманітарнай дапамогі. Хоць сродкі ад эксплуатацыі гэтага ветраку павінны балі пайсьці на пабудову жыльля для чарнобыльскіх перасяленцаў, "Белэнэрга" не дае ліцэнзіі недзяржаўнай дабрачыннай арганізацыі, спасылаючыся на абсурдны ліст Мінюсту, у якім адзначана, што дабрачынная арганізацыя не можа мець ліцэнзіі на вытворчасьць электраэнэргіі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: