Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"Дамы замест Чарнобылю" беларускім уладам не патрэбны. Іх задавальняе Чарнобыль
11:01, 16/03/2001

"Белэнэрга" не дае ліцэнзіі на вытворчасьць электраэнэргіі ветраку, прывезенаму зь Нямеччыны ў вёску Занарач Мядзельскага раёну ў якасьці гуманітарнай дапамогі. Хоць сродкі ад эксплуатацыі гэтага ветраку павінны балі пайсьці на пабудову жыльля для чарнобыльскіх перасяленцаў, "Белэнэрга" не дае ліцэнзіі недзяржаўнай дабрачыннай арганізацыі, спасылаючыся на абсурдны ліст Мінюсту, у якім адзначана, што дабрачынная арганізацыя не можа мець ліцэнзіі на вытворчасьць электраэнэргіі.

Праэкт усталяваньня ветраку ў вёсцы Занарач Мядзельскага раёну належыць нямецка - беларускай дабрачыннай арганізацыі "Дамы замест Чарнобылю". Каштаваў ён каля паўмільёны нямецкіх марак. Гэта былі цалкам прыватныя ахвяраваньні зь нямецкага боку. Праз інтрыгі "Белэнэрга" вятрак бясплатна выпрацаваў 15 кілават гадзінаў электаэнэргіі для Маладзечанскіх электрасетак.

Сытуацыя склалася парадаксальная. Нямецкі бок, вядома, не будзе працаваць "на дзядзьку" і больш ніколі не праспансуе такі прэкт. А праэкт насамрэч варты. У цывілізаваным сьвеце даўно зразумелі, што нафты й газы на зямлі засталося мінімум на 50-60 гадоў. На жыцьцё аднаго пакаленьня. І таму ў шматлікіх краінах сёньня пераходзяць на альтэрнатыўную энэргетыку. Акрамя Беларусі, вядома.

А, паміж тым, у адпаведнасьці з праграмаю федэральнага ўраду Нямеччыны "Эльдарада", беларускі бок мог бы набыць гэтыя ветракі ўсяго за 30% ад іх кошту (звычайны кошт млыну - 900 000 нямецкіх марак).

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: