Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"Интэграцыя": беларускія прадпрыемствы трываюць крызу праз расейскія
11:02, 16/03/2001

Гігант наваполацкай індустрыі - вытворчае аб`яднаньне "Палімір" перажывае сур`ёзную крызу. Яе асноўнай прадукцыяй, поліэтыленам, сёньня запоўненыя ўсе склады і таварныя вагоны, што стаяць на прызавоцкай чыгунцы. Праблема збыту прадукцыі ўзьнікла з-за таго, што айчынны спажывец ня ў стане набыць яе з-за адсутнасьці сродкаў, а спажыўцы блізкага й далёка замежжа, якія да сёньня з задавальненьнем бралі беларускі поліэтылен, пераключыліся на больш танную прадукцыю расейскай вытворчасьці.

Раней "Палімір" ня меў ніякіх клопатаў з рэалізацыяй сваёй прадукцыі. Поліэтылен карыстаўся попытам, як на ўнутраным рынку, так і за мяжою. Але з адраджэньнем вытворчасьці поліэтылена на Омскім нафтахімічным камбінаце і шэрагу іншых прадпрыемстваў, дзе сабекошт прадукцыі значна шырэй за нашу, беларуская прадукцыя ня вытрымала канкурэнцыі.

У Наваполацку ў сувязі з гэтым узьнікла прымаўка "Дзе пачынаецца рынак, там сканчваецца інтэграцыйная рыторыка". На аб`яднаньні ўведзены жорсткі рэжым эканоміі электраэнэргіі - адключаны нават лазьні, у якіх мыліся работнікі пасьля зьмены, але гэта, натуральна, не вырашае праблемы.

Ня меньш складанасьцей і з рэалізацыяй нітрона - штучнага валакна, малая частка якой ішла на патрабаваньні айчыннай лёгкай прамысловасьці. Зараз, калі лёгкая прамысловасьць ў занападзе, адпаведна ўзьніклі праблемы са збытам прадукцыі.

Дынаміку заняпаду згаданай галіны лёгка прасачыць на аб`ёмах нітрону, які пастаўляўся "Палімірам" на беларускія прадпрыемствы. Так, у 1998 годзе было пастаўлена 25 тысячаў тонаў валакну, у 1999 годзе - 17 тысячаў, у мінулым годзе - толькі 14, а за два месяцы гэтага году аб`ёмы паставак ў параўнаньні зь мінулым годам скараціліся ў тры разы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: