Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мышыная вазьня вакол пасяўной надакучыла губернатарам 11:03, 16/03/2001
Пытаньне аб падрыхтоўцы да пасяўной у Гомельскім аблвыканкаме да сёньня застаецца адкрытым. Гэты факт можна назваць бяспрэцэндэнтным, бо па заслуханным у аблвыканкаме пытаньням рашэньне ці прымаецца, ці адпраўляецца "на дапрацоўку".
Рашэньне па пытаньню пасяўной не было прынятае па ініцыятыве старшыні аблвыканкаму Мікалая Вайцянкова. Губернатар лічыць, што за 3 месяцы, якія адводзяцца на падрыхтоўку дакляду па гэтым пытаньні, праблемы былі не вывучаныя. "Нам трэба разьбірацца праблемамі, а не займацца адпіскамі!", - заявіў губернатар.
Галоўная прблема вясновага севу - адсутнасьць сродкаў. Як заявіў кіраўнік гомельскага адзьдзяленьня "Белаграпрамбанку" Генадзь Гаварушка, "рэсурсаў у банку няма". А з сельскіх гаспадарак толькі кожная чацьвёртая ў стане самастойна правесьці пасяўную.