Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Барысаве пракуратура шукала доказы мазаічнай псыхапатыі Лукашэнкі 11:04, 16/03/2001, Наталя Радзіна
У кватэры актывіста апазыцыі Аляксандра Абрамовіча 15 сакавіка вечарам супрацоўнікі пракуратуры рабілі вобыск. Нагадаем, што супраць А. Абрамовіча ўзбуджана крымінальная справа за паклёп Лукашэнкі.
А ўсё пачалося 16 студзеня, калі на цэнтральнай плошчы Барысава члены рэгіянальна адзьдзяленьня беларускай Сацыяль - Дэмакратычнае Партыі ("Народная Грамада") правялі несанкцыянаванае пікетаваньне пад лёзунгамі "Патрабуем псыхіятрычнага абсьледаваньня Лукашэнкі" і "Будзьце здаровыя, Аляксандар Рыгоравіч!". Праз 15 хвілінаў пасьля пачатку пікетаваньня ўдзельнікаў акцыі схапілі супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў і адвезьлі ўсіх у суд, дзе судзьдзя барысаўскага гарадзкога суду Боўтнеў пабачыў у дзеяньнях актывістаў апазыцыі злачынства, апісанае ў арт.368 новага Крымінальнага Кодэксу (паклёп прэзыдэнта рэспублікі").
У рамках заведзенай на Аляксандра Абрамовіча крымінальнай справы і адбываўся вобыск. Для гэтай працэдуры ў кватэру барысаўскага апазыцыянэра зьявіліся два супрацоўнікі міліцыі ў форме і двое ў штацкім, якія не пажадалі прадставіцца. Вобыск заняў незвычайна мала часу - усяго 20 хвілінаў. Нічога карыснага для сябе міліцыя не знайшла і сыйшла ні з чым.
Аляксандар Абрамовіч патлумачыў дзеяньні міліцыі жаданьнем як мага хутчэй перадаць яго справу ў суд. Нагадаем, што згодна арт. 368 ч.1 Крымінальнага кодэксу яму, як і іншым удзельнікам акцыі, пагражае або пакараньне ў выглядзе штрафу, або папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў, або пазбаўленьне волі на той самы тэрмін.