Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Спартоўцы сябе зганьбілі
11:07, 16/03/2001, Наталя Радзіна

Нізкапаклоньніцтва спартоўцаў перайшло ўсялякія межы. Беларускія алімпійцы, як заўсёды расшаркваючыся, папрасілі Лукашэнку даць згоду на паўторнае выбраньне прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. На імя Аляксандара Лукашэнкі паступіў ліст ад групы выдатных спартоўцаў, сярод якіх трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандар Мядзьведзь, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён Віктар Сідзяк, алімпійскія чэмпіёны Сяргей Макаранка, Ромуальд Клім, Антаніна Кошаль, Валеры Шарый, Мікалай Алехін, Марына Любач, Аляксандар Каршакевіч, Аляксандар Раманькоў, Эліна Зьверава й Яніна Карольчык.

Іхні зварот наскрозь пранізаны жаданьнем дагадзіць, пацалаваць ручку і запэўніць у сваём вечнай любові прэзэдэнта:

Мы, чемпионы Олимпийских игр, постоянно ощущаем Ваше внимание к нуждам спортсменов. В преддверии отчетно-выборного олимпийского собрания обращаемся к Вам, уважаемый Александр Григорьевич, с просьбой дать согласие на повторное избрание Вас президентом Национального олимпийского комитета Беларуси.

Далей пайшло пералічэньне "годнасьцяў" дарагога іх сэрцу прэзыдэнта НОК: алімпійскія медалі, спарткомплекс "Алімпійскі", лядовыя палацы, што надакучылі і нікому не патрэбныя, і пры гэтым страшна дарагія. Толькі спартоўцы чамусьці не згадалі пра тое, што, падкормліваючы іх, Лукашэнка зусім забыў пра простых працаўнікоў на заводзе, якія атрымалі нядаўна 7000 за месяц прастою іхняга камбінату, пра сірот, якія у дзень на харчаваньне добры прэзыдэнт выдзяляе ўсяго 1 даляр у дзень, пра мінімальны заробак насельніцтву ў 5 даляраў. Свая кашуля, вядома, бліжэй да цела, але усё мае мяжу. Спартоўцы сябе зганьбілі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: