Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗУБР зноў нагадвае Лукашэнку пра зьніклых у Беларусі вядомых людзях
11:08, 16/03/2001, Наталя Радзіна

ЗУБР правёў яшчэ адну арыгінальную акцыю. На гэты раз ён захапіў ўрадавую трасу. Абектам увагі "зубраў" стаў пяцісотмятровы, белы плот менскага заводу халадзільнікаў "Атлант". Уздоўж гэтага плоту па маршруце "Менск - Дразды" мінімум чатыры разы праязджае сам Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка.

І для таго, каб Лукашэнка не забываў пра свае злачынствы, шэсьць маладых людзей распісалі сьцены гэтага самага плоту надпісамі, якія ўтрымлівалі канкрэтныя пытаньні: "Дзе Юры Захаранка?", "Дзе Віктар Ганчар?", "Дзе Анатоль Красоўскі?", "Дзе Зьміцер Завацкі?". Надпісы ўражвалі: вялікія літары, напісаныя на сьценах аэразольнымі балончыкамі. Гэтыя пытаньні, што хвалюць грамадзкасьць павінны былі пабачыць не толькі Лукашэнка, але й маса іншых людзей, якія ці не ведаюць, ці наогул не задумваюцца пра лёс Захаранкі, Завацкага, Ганчара і Красоўскага.

Акцыя прайшла бяз эксцэсаў, бо працягвалася ўсяго толькі некалькі хвілінаў. Усе пасьпяхова пакінулі ўрадавую трысу. Але праз паўгадзіны (!) усе надпісы былі замаляваныя пульвелізатарамі, бо да паездкі Лукашэнкі заставаліся лічаныя хвіліны…Але, як бы там не было памагатыя Лукашэнкі не стараліся зьберагчы апетыт свайго гаспадара ад хваравітых пытаньняў, апетыт усё ж такі быў сапсаваны. Яму не маглі не паведаміць пра кароткую акцыю ЗУБРА, што нарабіла шмат шуму.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: