Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Літва патрабуе экстардыцыі ваеннга злачынцы, на чыім сумленьні сьмерці тысячаў беларускіх габрэяў
11:03, 19/03/2001, Ю.С.Ньюс

Генэральная пракуратура Літвы падрыхтавала афіцыйную просьбу брытанскім уладам ад экстрадыцыі 85-гадовага Антанаса Гечаса-Гецявічуса, які падазраецца ў зьдзясьненьні ваенных злачынстваў на зямлі Беларусі. Падчас Айчыннай вайны А.Гечас кіраваў атрадам аднаго зь літоўскіх паліцэскіх батальёнаў. Па архіўных дадзеных, паліцэйскія батальёны былі падпарадкаваныя нацысцкай арміі й прымалі ўдзел у карных аперацыях, у тым ліку ў расстрэлах габрэяў.

Дакладна месяц таму, 19 лютага, 2-і участковы суд Вільні прызначыў А.Гечасу меру пакараньня ў выглядзе арышту, бо гэта зьяўляецца неабходнай умоваю ў працэсе экстрадыцыі. Акрамя гэтага, яшчэ ў 2000 годзе генпракуратура ўзбудзіла супраць А.Гечаса крымінальную справу па падазрэньні ва ўдзеле ў генацыдзе супраць мірнага насельніцтва Літвы й Беларусі падчас Другой сусьветнай вайны.

Зараз А.Гечас пражывае ў Шатляндыі. Яшчэ ў 1992 годзе ён падаў у суд на шатляндскае тэлебачаньне, якое ў адным з рэпартажаў назвала яго ваенным злачынцам, на сумленьні якога сьмерці тысячаў мірных габрэяў. А. Гечас прайграў судовы працэс, і тады ў грамадзянскім парадку было прызнана, што ён зьяўляецца падазроным. Аднак брытанскія ўлады больш не прымалі ніякіх мераў супраць былога гарняка А.Гечаса.

А.Гечас прызнаецца, што служыў у паліцэйскім батальёне, аднак пры гэтым адмаўляе сваё датычнасьць да ваенных злачынстваў, падкрэсьліваючы, што падчас карных апэрацыяў ахоўваў чыгуначныя станцыі.

Падрыхтаваны дакумант ад экстрадыцыі яшчэ павінен падпісаць міністар юстыцыі Літвы - толькі тады ён па дыпляматычных каналах будзе высланы ў Вялікабрытанію.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: