Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады зноў правакуюць скандаль з КНГ АБСЭ ў Беларусі
11:06, 19/03/2001

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва распаўсюдзіла 18 сакавіка інфармацыю пад назовам "Кіраўнік КНГ АБСЭ ў Беларусі Ханс-Георг Вік пазанаёміўся з ходам выбараў у Барысаве й парушэньняў не знайшоў". Падобна, што сёньня варта чакаць адказной ноты кансультатыўна - назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі, бо яна не займаецца афіцыйным назіраньнем за тым працэсам, які ўлады назвалі "давыбары ў палату прадстаўнікоў".

Як вядома, міжнародныя структуры не прызналі выбары ў палату, якія адбыліся ў мінулую восень, дэмакратычнымі й свабоднымі, легітымнасьць такога "парляманту" таксама нікім не прызнаная. Таму й "давыбары" таксама не разглядаюцца міжнароднымі структурамі як штосьці сур`ёзнае й тое, што патрабуе назіраньня. Улады ж усімі сіламі спрабуюць даказаць зваротнае. Адсюль і інфармацыя БелТА, у якой літаральна гаворыца наступнае: "Некалькі выбарчых участкаў наведаў кіраўнік Кансультатыўна - Назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ханс-Георг Вік. Якіх-небудзь заўваг ад яго ці ад назіральнікаў у акругавую выбарную камісію не паступіла". А размова йдзе пра візыт сп.Віка ў Барысаў, дзе ён насамрэч зайшоў на некаторыя ўчасткі. Іншае пытаньне, што ён бы мог не даваць уладам такога поваду для інфармацыйнай шуміхі…

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: