Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Баскетбол апынуўся пад жорсткім кантролем КДБ 11:08, 19/03/2001
Прэзыдэнтам Беларускай федэрацыі баскетболу стаў палкоўнік КДБ Леў Піменаў. Ён стаў далёка ня першым прадстаўніком сілавых структураў, які ўзначальвае спартовую федэрацыю. Як вядома, былы старшыня КДБ Уладзімер Мацкевіч узначальвае федэрацыю біятлёну, былы начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта Юры Бародзіч - федэрацыю хакею, былы глава Дзяржкамітэту па авіацыі Рыгор Фёдараў - федэрацыю футболю. Новы глава БФБ аказаўся верным сваёй асноўнай прафэсыі і паведаміў, што ён "дакладна не памятае, хто прапанаваў яму ўзначаліць федэрацыю".
У дзень выбраньня Піменава, у ФПБ прайшла канферэнцыя, на якой прэзыдэнт ФПБ падаў у адстаўку і ўсклаў выкананьне сваіх абавязкаў на віцэ - прэзыдэнта Анатоля Камлёва. Пры гэтым Ананьеў заявіў, што забярэ сваю заяву і вернецца ў Міжнародную федэрацыю баскетболю, калі пад ціскам чыноўнікаўміністэрства спорту й турызму, якія адносяцца да яго непрыязьліва, будзе створана альтэрнатыўная федэрацыя, устаноўчы сход якой плянавалася на гэты дзень. Але паколькі Ананьеў падаў у адстаўку, альтэрнатыўная федэрацыя не была створана, а новага прэзыдэнта выбралі ў рамках іншай канферэнцыі дзейснай федэрацыі. Але ў інтэрв`ю Белапан Ананьеў назваў рашэньне гэтай канферэнцыі прызначыць 54-гадовага Льва Піменава прэзыдэнтам ФПБ "нелігетымным".
Паміж тым, за новага прэзыдэнта федэрацыі з "кампетэнтных ворганаў" прагаласавалі большасьцю галасоў. Як заявіў падчас прадстаўленьня Піменава намесьнік спорту й турызму А. Грыгораў, "калі мы не выберым гэтага чалавека, то парадак у нас будзе дакладна, і ніхто не абвінаваціць нас ні ў якіх махінацыях і злоўжываньняў". Леў Піменаў на гэта заверыў, што ён здолее сумяшчаць выкананьне новых абавязкаў з асноўнай працаю".
І сапраўды, навесьці парадак Леў Піменаў у стане. Паслужны сьпіс новага прэзыдэнта БФБ можа напужаць любога: скончыў Інстытут нацыянальнай бясьпекі, працаваў ва ўпраўленьні КДБ па Магілёўскай вобласьці, у Нямеччыне ў турме Шпандау для нацысцкіх злачынцаў, у цэнтральным апараце ворганаў бясьпекі, з 1995 года кіруе "адным з падразьдзяленьняў" КДБ Беларусі.