Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нямеччына не выключае магчымасьці зьяўленьня жалезнай заслоны паміж Эўропаю й Беларусьсю
11:09, 19/03/2001

"Нямеччыне надакучыла аказваць Беларусі дапамогу, якая заключаецца ў адпраўцы гуманітарных грузаў", - заявіў нямецкі грамадзкі грамадзкі лідар Фрэд Дорн падчас свайго візыту ў Беларусь, - "такая дапамога не прадуктыўная і не мае перспектывы". Да такіх катэгарычных высноваў ён прыйшоў пасьля асабістага вопыту супрацоўніцтва зь беларускімі ўладамі, якія, па ягоных словах, настроены не на супрацоўніцтва, а на канфрантацыю.

Фрэд Дорн, супрацоўнік Царкоўнага інстытуту эвангельскай абшчыны Гесэн-Насаў (землі Гесэн і Рэйнланд-Пфальц, Нямеччына) упершыню прыехаў у Беларусь у 1988 годзе ў складзе групы "Палітычнае паломніцтва", якая складалася са 150 жахароў Нямеччыны. "Мы хацелі прыняць удзел у лёсах жыхароў краіны, якая адпакутавала ў гады другой сусьветнвй вайны ад нацызму", - заўважыў сп. Дорн. Па выніках гэтага візыту група былых беларускіх остэрбайтэраў атрымала магчымасьць наведаць Нямеччыну. Сумесна зь беларускім рэспубліканскім фодам "Узаемаразуменьне і прымірэньне" прадстаўнікі "Палітычнага паломніцтва" займаліся стварэньнем спэцыяльных аптэкаў для ахвяраў нацызму ў Менску і Віцебску. Ужо на наступны год немцы адгукнуліся на прапанову беларускіх уладаў аказаць дапамогу насельніцтву, якое пацярпеў ад чарнобыльскай катастрофы.

Разам з тым, па словах сп. Дорна многія ў Нямеччыне "ужо стаміліся" аказваць беларусам дапамогу, якая заключаецца ў адпраўленьні гуманітарных грузаў і прыняцьці беларускіх дзяцей на аздараўленьне. Паводле ягоных словаў, аптымальным варыянтам можа быць гуманітарнае супрацоўніцтва па стварэньні асноваў грамадзкай супольнасьці ў краіне. "Мы павінны больш даведацца адзін пра аднаго, з тым, каб пабудаваць адзіную, мірную і квітнеючую Эўропу, заявіў сп.Дорн. - А для рэалізацыі гэтых мэтаў неабходна супрацоўнічаць з грамадзкімі арганізацыямі, бо беларускія ўлады настроены на канфрантацыю. Неабходна супрацоўнічаць такім чынам, каб не дапусьціць узьнікненьня жалезнай заслоны паміж Эўропаю й Беларусьсю".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: