|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
"Давыбары" таксама сталі фарсам. Што і чакалася. 11:10, 19/03/2001, Наталя Радзіна Галоўным парушэньнем выбарчага працэсу стала паніжэньне колькасьці зарэгістраваных на участках выбаршчыкаў. У агуле, па рэспубліцы, скарачэньне выбаршчыкаў склала 20-40%. Напрыклад, 18 сакавіка ў праваабарончы цэнтар "Вясна" зьвярнуўся мянчук, які паведаміў, што калі ён прыйшоў на свой выбарчы участак, ён не знайшоў у сьпісах не толькі прозьвішчаў сваіх аднадомцаў і сябе самога, але й суседзяў як мінімум зь дзесяці кватэраў. Такіх людзей кожны выбарчы участак налічваў каля сотні. Адсюль зусім не выклікае сумневаў той факт, што ў Брэцкай вобласьці прагаласавала …105 адсоткаў выбаршчыкаў. Стала звыклым у нашыя дні й актыўнае выкарыстаньне адміністратыўнага рэсурсу для забясьпячэньня яўкі выбаршчыкаў. Так, дырэктар Баранавіцкага заводу аўтаматычных лініяў Н.Ялецкі выдаў загад "Аб садзейнічаньні ў правядзеньні выбараў у Палату прадстаўнікоў", дзе зазначана: 1.Усім кіраўнікам падразьдзяленьняў заводу распрацаваць графікі датэрміновага галасаваньня персаналу вытворчасьці, цэхаў і адзьдзелаў. 2. У адпаведнасьці з гэтым графікам даць усім хто пажадае, магчымасьць датэрміновага галасаваньня ў працоўны час. 3. Замацаваць за выбарчымі ўчасткамі, дзе галасуе максымальная колькасьць рабочых, грамадзянскіх агітатараў з кола кіраўнікоў. Як заўсёды, людзей запужвалі звальненьнем з працы, пазбаўленьнем прэміяльных, выгнаньнем з інтэрнату і т.д. У Віцебску, напрыклад, камендант інтэрнату аўтакалёны прымушала жыльцоў ісьці на выбары пад пагрозаю высяленьня з інтэрнату і адключэньня гарачай вады. У сваю чаргу камендант скардзіўся членам выбарчай камісіі, што так рабіць яго прымушае адміністрацыя аўтакалёны. У дзень "выбараў" людзей сабралі на школьныя сходы ці на па-за чарговыя рабочыя "лятучкі", як бы, між іншым, прапаноўваючы захапіць пашпарт, а пасьля дружным натоўпам вялі на галасаваньне. Заканамерным стала і ўзмацненьне працэдуры рэгістрацыі назіральнікаў і захаваньне ад іх інфармацыі. Назіральнікі не маглі пазнаёміцца з колькасьцю тых, хто прымаў удзел у датэрміновым галасаваньні, іх не пускалі на участкі ці з дапамогаю міліцыі выганялі адтуль. Што да парушэньняў самой працэдуры галасаваньня, то шматлікія назіральнікі сталі сьведкамі таго, як члены камісіі выдавалі бюлятні далёка нецьвярозым людзям, якія прыходзілі на участкі без якіх-небудзь дакумантаў. Таму нядзіўна, што немала людзей галасавала, маючы пры сабе пашпарт, а ўсяго толькі студэнцкі білет ці пенсійнае пасьведчаньне, што таксама зьяўляецца парушэньнем заканадаўства. Па ўсіх выбарчых участках, ва ўсіх выбарчых акругах назіралася хажджэньне членаў камісіяў па кватэрах з вынаснымі ўрнамі без папярэдняй заяўкі для галасаваньне на даму. Гэта значыць, што людзі бесцырымонна прымушалі. У Барысаве наогул па кватэрах хадзілі мліцыянты і настойліва "раілі" людзям схадзіць і прагаласаваць.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|