Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



La Republica: беларускія ўлады прадалі зьнішчальнікі МіГ-29 наркакартэлі ў Пэру і зарабілі на гэтым 100 мільёнаў даляраў
11:04, 20/03/2001

Як адна з самых цёмных справаў фігуруе акт продажу беларускіх самалётаў МіГ-29 Перу ў пэруанскім кангрэсе. На днях высьветліліся факты атрыманьня камісыйных выплатаў з гэтай трансакцыі - каля 47 мільёнаў даляраў атрымалі пэруанскія пасярэднікі і каля 100 мільёнаў - беларускія пасярэднікі. Пры гэтым пэруанскі бок трансакцыі прадастаўляла фірма "Мобэтэк Рэпрэсентасьёнэс", якая мае адносіны да "Лімскай Картэлі", зьвязанаму з пэруанскай наркамафіяй. Беларускі бок у трансакцыі прадастаўляла дзяржаўнае прадпрыемства "Белтэхэкспарт".

Нагадаем, што 13 сакавіка падчас праверкі баездольнасьці разьбіўся адзін з самалётаў ваенна-паветраных сілаў Пэру - зьнішчальнік МіГ-29, адзін з 18-ці, набытых пяць гадоў таму рэжымам прэзыдэнта Фухіморы ў Беларусі. Набыцьцё беларускіх самалётаў стала актыўна абмяркоўвацца адразу пасьля таго, як Фухіморы некалькі месяцаў таму пакінуў сваю пасаду. Антыкарупцыйная камісія пад кіраўніцтвам дэпутата пэруанскага Кангрэсу Давіда Вайсмана сёньня расьсьледуе ў гэтай справе факты карупцыі і крадзяжу дзяржаўных сродкаў фантыстычных маштабаў.

Па інфармацыі газэты La Republica, акт продажу адбыўся ў Менску 13 траўня 1996 года. З пэруанскага боку ў ім прынялі ўдзел генэрал-маёр ваенна-паветраных сілаў Тамас Касьцілья Меса й жыхар Лімы грамадзянін Ізраілю Мошэ Ротшыльд, прадстаўнік фірмы "Мобэтэк Рэпрэсэнтасьёнэс", якая займаецца перапродажам узбраеньняў. Дазвол на трансакцыю быў падпісаны дзяржкантролям Пэру толькі праз два тыдні. Згодна справаздачы, сума трансакцыі склала 252 мільёны даляраў, зь іх 207 пайшлі непасрэдна на набыцьцё 18 самалётаў МіГ-29, 40 мільёнаў - былі занатаваны ў рубрыку "іншае", а яшчэ 5 - пад дзіўным вызначэньнем "на персанальныя паслугі". У кантракце ні гэтае"іншае", ні гэтыя "паслугі" наогул не фігурыравалі. Скандалю дадае тое, што набытыя самалёты па вялікім рахунку ўяўляюць сабою кучу металялёму і няздатныя для выкарыстаньня, што засьведчыла нядаўняя аварыя.

Фірма "Мобэтэк Рэпрэсэнтасьйнэс" уваходзіць у лік тых фірмаў, якія маюць адносіны да так званага "Лімскага Картэлю", зьвязанага з пэруанскай наркамафіяй. Згодна газэце La Republica, Мошэ Ротшыльд атрымаў як мінімум 10% камісійных выплатаў ад трансакцыі. Газэта Expreso цытуе главу антыкарупцыйнай камісіі Вайсмана, які падкрэсьліў, што знайшліся факты атрыманьня камісіных выплатаў з гэтай трансакцыі - каля 47 мільёнаў даляраў атрымалі беларускія пасярэднікі і каля 100 мільёнаў - беларускія пасярэднікі. Нагадаем, што беларускі бок у трансакцыі прадастаўляла дзяржаўнае прадпрыемства "Белтэхэкспарт".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: