Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Антон Цялежнікаў выходзіць на свабоду 11:05, 21/03/2001
Сёньня з шэрага і змрочнага спэцпрыёмніка - разьмеркавальніка на Акрэсьціна выходзіць Антон Цялежнікаў. Нагадаем, што А,Цялежнікаў быў прыгавораны 6 сакавіка да 15 сутачнага арышту за ўдзел у пікеце ля Адміністрацыі прэзыдэнта, куды ён разам зь некалікімі адважнымі хлопцамі, выйшаў з партрэтамі зьніклых у Беларусі вядомых людзей.
Толькі за тое, што маладыя людзі выйшлі да Адміністрацыі з партрэтамі Юры Захаранакі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьміцера Завацкага, улады адплацілі жорстка: акрамя таго, што арыштавалі Антона, яшчэ дваім "зубрам" далі штраф у памеры 20 мінімальных заробкаў (прыкладна 100 даляраў кожнаму).
Толькі за тое, што маладыя людзі выйшлі да Адміністрацыі з партрэтамі Юры Захаранакі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьміцера Завацкага, улады адплацілі жорстка: акрамя таго, што арыштавалі Антона, яшчэ дваім "зубрам" далі штраф у памеры 20 мінімальных заробкаў (прыкладна 100 даляраў кожнаму).
Трэба сказаць, што больш за ўсіх пацярпелага Антона Цялежнікава не забывалі ні "зубры", ні жонкі зьніклых бяз зьвестак людзей, за чыя інтарэсы і пацярпеў хлопец. Так, Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара, насіла ўдзельніку акцыі руху ЗУБР на Акрэсьціна перадачы. Тады яна сказала журналістам наступнае: "Я так удзячна гэтаму хлопчыку! Для мяне ён дзіцёнак, але якая мужнасьць! Ён ведаў, што можа апынуцца за кратамі…Я вельмі рада, што ў нашай краіне расьце пакаленьне, якое можа аказаць супраціўленьне тырану".
Акцыю пратэсту супраць затрыманьня Антона Цялежнікава правёў у Барысаве 15 сакавіка і ЗУБР. Для прыцягненьня ўвагі барысаўчан да несправядлівай жорсткасьці ўладаў, 15 "зубраў" выйшлі на цэнтральную вуліцу з плякатамі "Свабоду Антону Цялежнікаву!". Адначасова "зубры" раздавалі спэцвыпуск газэты "Наша свабода" і ўлёткі наступнага зьместу: "Антон Цялежнікаў вось ужо другі тыдзень знаходзіцца за кратамі толькі праз тое, што хацеў ведаць, куды зьнікаюць людзі"