Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КАЛІ ДЭМАКРАТЫЯЙ НАВАТ НЕ ПАХНЕ
11:06, 21/03/2001, Арнольд Бэйхман, рэдактар рубрыкі "Вашынгтон Таймс"

19 сакавіка 2001г.
Адным з самых змрочных дзяржаўных утварэньяў, што ўзьніклі пасьля распаду Савецканга саюзу, стала Рэспубліка Беларусь.


На жаль, мая меркаваньне не адзінае - яго падзяляюць АБСЭ, Савет Эўропы і Эўразьвяз, чыя прадстаўнікі ўвайшлі ў склад дэлегацыі, якая не так даўно заявіла., што тыранічны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка й ягоны ўрад нічога не зарбілі для ўзнаўленьня дэмакратыі ў рэгіёне (Беларусь набыла незалежнасьць 10 гадоў таму).

Нават Расея, зь якой Беларусь 8 сьнежня заключыла двухбаковы саюз, што прадугледжвае больш шырокую палітычную й эканамічную інтэграцыю, асаблівага энтузіязму да аб`яднаньня не праявіла,і гэта пра штосьці сьведчыць.

Дэлегацыя падвергла крытыцы парляманцкія выбары, якія адбыліся ў мінулую восень, бо ўлады краіны тэрарызавалі друкаваныя й электронныя СМІ, што перашкаджала асьвятленьню выбарчай кампаніі. Прымаючы ва ўвагу той факт, што ў верасьні павінны адбыцца прэзыдэнцкія выбары - калі, вядома, выбраны ў 1994 годзе Аляксандар Рыгоравіч дазволіць - эўрапэйская дэлегацыя запатрабавала ад кіраўніцтва краіны забясьпечыць правядзеньне дэмакратычнага і справядлівага выбарчага працэсу. Не баюся меркаваць, што рыначна-сацыялістычны рэжым, пад якія апынуліся 10,3 мільёнаў беларусаў, без якіх- небудзь дакоры ў чарговы раз парушыць прынцыпы дэмакратычнага волепакненьня.

а тут яшчэ адзін з камэнтатараў мясцовага дзяржаўнага тэлеканалу публічна абвінаваціў амбасаду Злучаных Штатаў у распальваньні рэлігійнай варожасьці. Як паведаміла агенцтва навінаў Keston News Service тэлекамэнтатар Аляксандар Зімоўскі, сапраўдны рупор рэжыму, гучна заявіў, што за апошнія 8 год у краіне пабывала 430 агентаў ЦРУ і ўсё не без дапамогі амэрыканскай дапамогі. Гэтыя людзі нібыта займаліся зборам матар`ялаў, якія кампраметуюць розныя аспэкты дзяржаўнай палітыкі РБ, а таксама фінансавалі беларускія апазыцыйныя групы і іхных лідараў, правакуючы сэпаратысцкія тэндэнцыі і рэлігійныя спрэчкі.

Амбасада ЗША ў сталіцы Беларусі Менску пасьпяшалася абвергнуць гэтую заяву, а ягоны прэсавы сакратар Джон Куштадэр у савім камэнтары і наогул абыйшоўся бяз лішкавага дыпляматызму:

"Калі гэта кагосьці так хвалюе рэлігійная нецярпімасьць, няхай ён зьвернецца спачатку да ўладаў Беларусі і даведаецца пра сытуацыю вакол рыма - і грэка - каталікоў, пратэстантаў і іншых канфэсіяў - гэта праблема пацікавей".

Keston News Service адзначае, што ўрад краіны аддае перавагу Праваслаўнай царкве, як самай буйной рэлігійнай абшчыне краіны, якая ахоплівае да 80% насельніцтва. Іншыя рэлігійныя супольнасьці разглядаюцца як варожыя ці патэнцыйна варожыя. Рэлігійная актыўнасьць абмяжоўваецца не толькі адпаведным заканадаўствам, але і - што яскрава сьведчыць аб адсутнасьці верхавенства закону - шэрагам дэкрэтаў і указаў, якія часта маюць большую вагу, чым канстытуцыя. Каталіцкая і Пратэстанская цэрквы сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі, пачынаючы ад адмаўленьня ў набыцьці ці арэндзе памяшканьняў і сканчваючы забаронаю на арэнду будынкаў. Такім чынам, улады перашкаджаюць дзейнасьці абшчынаў вернікаў, якія не маюць свайго памяшканьня.

Справаздачы, што публікуюцца штогод сьведчаць пра пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека: паказныя палітычныя працэсы, правальныя парляманцкія выбары, зьнікненьні вядомых апазыцыйных палітыкаў, абмежаваньне свабоды слова, забарона масавых шэсьцяў. Кандыдатам ад апазыцыі адмаўляюць у рэгістрацыі для ўдзелу ў выбарах.

Адзін з накірункаў дыктатарскай палітыкі рэжыма, якое магло б зацікавіць AFL-CIO, моцна аддае савецкім мінулым і нагадвае сытуацыю з польскай "Салідарнасьцю": наступленьне на незалежныя прафсаюзы. Члены Свабоднага Прафсаюзу Беларускага падвяргаюцца ўціску па месцы працы, іх прымушаюць да ўступленьня ў афіцыйныя прафсаюзы, у супраціўным выпадку пагражаюць звальненьнем. Час ад часу ўчыняецца канфіскацыя накладаў незалежнага воргану СПБ газэты "Рабочы".

У мінулым годзе, згодна статыстыцы Human Rights Watch, беларускія ўлады двойчы канфіскоўвалі наклад "Рабочага", аднойчы нават арыштавалі рэдактара выданьня і трох ягоных партнэраў, сярод якіх быў дырэктар друкарні, па абвінавачваньні ў распаўсюджваньні матар`ялаў, якія ўтрымліваюць заклікі да байкоту парляманцкіх выбараў.

Тры незалежныя газэты, разам з "Рабоччым", на гэтым тыдні ня выйдуць. Уладальнік друкавальнага абсталяваньня скасаваў дамову арэнды з прыватнай друкарняй. Усё проста - няма друкавальных станкоў, няма газэтаў.

Беларусь, вядома, не Савецкі Саюз, а Лукашэнка ня Сталін, але абіцыяў ў яго не адняць.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: