Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рабочыя Менскага заводу колавых цягачоў сыходзяць вымушаны адпачынак 11:02, 22/03/2001
Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) адпраўляе сваіх рабочых у вымушаныя водпускі. Як паведамілі БелаПАН спэцыялісты Агенцтва дзелавых сувязяў, прадпрыемства працуе не на поўную сілу з-за фінансавых праблемаў. Гэта зьвязана з тым, што за экспартную партыю машынаў яшчэ не расплаціўся турэцкі бок. Таму некалькі дзён таму работнікаў прадпрыемства сталі адпраўляць у вымушаныя адпускі тэрмінам на тыдзень.
Па словах спэцыялістаў, аплачваць гэтыя дні работнікам МЗКЦ будуць згодна з Кодэксам законаў аб працы. Мяркуецца, што такое становішча працягнецца яшчэ каля тыдня.
Варта зазначыць, што, паводле зэвестак афіцыйнай статыстыкі, у 2000 годзе ў Беларусі ў вымушаных адпусках па ініцыятыве наймальніка пабывалі больш за 213 тысяч работнікаў. Пры гэтым звыш 79 тысячаў зь іх, або 37,2 адсоткі, не атрымалі ніякай грашовай кампенсацыі.