Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Яшчэ адзін паварот у закручваньні гаек
11:05, 22/03/2001

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Міхаіл Мясьніковіч зацьвердзіў новую канцэпцыю працы прэсавай службы дзяржустановаў. Зараз усе свае пляны патрэбна будзе ўзгадняць з Нацыянальным прэс-цэнтрам, а той у сваю чргу - з прэсавай службай Аляксандра Лукашэнкі. Кантраляваць выкананьне распараджэньня будзе Ўладзімер Замяталін. Механізм ужо пачаў дзейнічаць.

Аналітыкі лічаць, што такім чынам улады займелі магчымасьць запрашаць на прэсавыя канферэнцыі толькі "сумленных" і "бясьпечных" журналістаў. Іншымі словамі, гэта лягічны крок да таго, каб усё ўзяць пад свой кантроль напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Паказальна наступнае прадпісаньне прэс - службам: "Перш за ўсё, накіроўваць у прэс-службу прэзыдэнта распараджэньні, прызначаныя для распаўсюджаньня ў СМІ". Іншымі словамі, ніводнае слова адпаведнага чыноўніка не павінна трапіць у газэты бяз санкцыі Лукашэнкі.

Механізм ужо пачаў дзейнічаць. Прыкладам стала тое, што на сёньняшняе паседжаньне справаздачнага сходу Нацыянальнага алімпійскага камітэту намаганьнямі кіраўніка прэсавай службы Лукашэнкі Зьміцера Жука не акрэдытаваны ніводзін прадстаўнік незалежных СМІ. На гэтым паседжаньні, як чакалася, адбудзецца перавыбраньне Лукашэнкі, які зьяўляецца яшчэ і прэзыдэнтам НАК, на другі тэрмін на безальтэрнатыўнай аснове. Аднак, па апошняй інфармацыі, паседжаньне НАКу перанесена, арыентыровачна, на 27 сакавіка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: