Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ліга Правоў Чалавека асуджае прыгавор адносна дэпутата Шчукіна 11:08, 22/03/2001
Выканаўчы дырэктар аўтарытэтнай міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Міжнародная Ліга Правоў Чалавека" Кэці Фіцпатрык зьвярнулася з адкрытым лістом да прэзыдэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі паводле нядаўняга судовага вердыкту адносна дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валеры Шчукіна, які прыгавораны да 3 месяцаў утрыманьня па абвінавачваньні ў хуліганстве. Мы прапануем вашай увазе цалкам тэкст звароту.
Паважаемы сп.Лукашэнка,
Міжнародная Ліга Правоў Чалавека - міжнародная, няўрадавая прваабарончая арганізацыя з кансультатыўным статусам пры ААН, выказвае глыбокую закляпочанасьць адносна судовага рашэньня прыгаварыць Валеры Шчукіна, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня і незалежнага журналіста да трох месяцаў турэмнага заключэньня па абвінавачваньні ў злосным хуліганстве ў адпаведнасьці з артыкулам 339 Крымінальнага Кодэксу.
16 студзеня 2001г. Шчукіна не пусьцілі на прэсавую канферэнцыю Міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава. Нягледзячы на наяўнасьць у яго журналісцкага пропуску і Закон аб прэсе і іншых сродках масавай інфармацыі, якія дазваляюць бесперашкодны доступ на такія мерапрыемствы для ўсіх журналістаў, прэс-сакратар МУС сп.Быкаў заявіў, што да ўдзелу ў прэсавай канферэнцыі дапускаюцца выключна прадстаўнікі дзяржаўных СМІ. Ахоўнікі затрымалі Шчукіна на ўваходзе ў прэс-цэнтар, павалілі яго на падлогу і заламілі рукі за сьпіну. Спрабуючы ўтаймаваць супраціўленьне Шчукіна, міліцыянты выпадкова разьбілі шкляныя ўваходныя дзьверы. У выніку Шчукіну былі нанесеныя шматлікія парэзы. Па словах відавочцаў, Шчукін згубіў нямала крыві за дваццаць хвілінаў чаканьня хуткай дапамогі. Увесь гэты час Шчукін працягваў ляжаць на падлозе з заламанымі за сьпіну рукамі.
Шчукін вядомы як адчайны і нястомны барадзьбіт за правы чалавека, які прайшоў праз многія выпрабаваньні, пастарункі, у змаганьні за грамадзянскія свабоды ў Беларусі. Ён - вядомы жураналіст, акрэдытаваны ў некалькіх незалежных выданьнях. За чатыры гады ўлады неаднаразова перасьледавалі Шчукіна за яго актыўнасьць у барацьбе супраць падаўленьня асноўных правоў і свабод на Беларусі. Нападкі на дэпутата дасягнулі кальмінацыйнай кропкі 24 красавіка 2000г. з пачаткам судовых разьбіральніцтваў адносна Валеры Шчукіна і Мікалая Статкевіча (старшыня БСДП НГ) за іхні ўдзел у Маршы Свабоды. Абодва падсудных заявілі пра сваю невіноўнасьць. 19 чэрвеня 2000г. судзьдзя Ігар Крот Менскага гарадзкога суда прыгаварыў Шчукіна да аднаго года заключэньня з адтэрміноўкай прыгавору ў адпаведнасьці з артыкулам 168.3 беларускага Крымінальнага кодэксу. Ліга далучаецца да пазыцыі міжнароднай супольнасьці ў гэтым пытаньні, рэзка асуджаюе абодва прыгаворы і лічыць іх палітычна нематываванымі й разьлічанымі на зачыстку палітычнага поля напярэдадні кастрычніцкіх выбараў 2000г.
Ліга мяркуе, што новы прыгавор адносна Шчукіна зьяўляецца чарговым фактам парушэньня міжнародна прызнаных свабод прэсы. Артыкул 19 Міжнароднай Дэклярацыі Правоў Чалавека забясьпечвае права на "пошук, атрыманьне і распаўсюджваньне інфармацыі для ўсіх СМІ, незалежна ад дзяржаўнай прыналежнасьці". У дэмакратычным грамадзтве рэпартэры, акрэдытаваныя ў незалежных, недзяржаўных выданьнях маюць поўнае права асьвятляць прэсавыя канферэнцыі дзяржаўных чыноўнікаў. Ліга вельмі закляпочана сыстэматычным наступам вашай адміністрацыі на незалежных журналістаў і ўсіх, хто нязгодны зь дзяржаўнай палітыкай. Мы заклікаем вас прыняць меры для паляпшэньня інфармацыйнага клімату ў вашай краіне й забесьпячэньня правоў незалежных журналістаў. Мы таксама заклікаем вас зьняць усе крымінальныя абвінавачваньні, вылучаныя супраць Валеры Шчукіна, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня - адзіна законна выбранага парляманту Беларусі.