Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зарэгістраванаы першы ў гэтым годзе выпадак шаленства
11:09, 22/03/2001

У Беларусі зарэгістраваны першы сёлета выпадак захворваньня на шаленства сярод буйной рагатай жывёлы. Варта адзначыць, што размова ідзе не пра захворваньне губчатай энцэфалапатыяй, якое таксама называюць "каровіным шаленствам". Мяркуецца, што шаленства было выклікана ўкусам дзікай жывёлы.

Як паведаміў БелаПАН галоўны ветэрынарны інспэктар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Аляксандр Аксёнаў, захворваньне шаленствам было зафіксавана яшчэ ў лютым у адной з кароў у вёсцы Даўлюдаўшчына Шчучынскага раёну Гродзенскай вобласьці. Жывёла трапіла пад падазрэньне пасьля таго, як адмовілася ад прыёму корму. Карова была забіта, а пастаўлены дыягназ пацьвердзіўся.

Паводле словаў Аксёнава, выпадкі захворваньня на шаленства сярод буйной рагатай жывёлы ў Беларусі даволі рэдкія: летась іх было зарэгістравана ўсяго восем. Асноўная небясьпека ў пераносе гэтага захворваньня зыходзіць ад дзікіх жывёлаў, міграцыю якіх, асабліва ўвясну, прасачыць даволі складана. Тым ня меньш, пэўныя меры па недапушчэньню распаўсюджваньня такога кшталту шаленства прадпрымаюцца. У прыватнасьці, на вялікіх плошчах раскідваюцца спэцыяльныя прынады для вакцынацыі дзікіх жывёлаў: ліс, ваўкоў і г.д.

Як падкрэсьліў Аксёнаў, выпадкаў захворваньня буйной рагатай жывёлы губчатым энцэфалітам у Беларусі пакуль зарэгістравана не было.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: