Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады ставяць перад гаспадарнікамі невыканальныя задачы 11:10, 22/03/2001
Задачы, пастаўленыя перад сялянамі Брэсцкай вобласьці сёлета, спэцыялісты аблсельгасхарча ацэньваюць як надзвычай складаныя. Яны лічаць, што многія зь іх невыканальныя пры існуючым стаўленьні дзяржавы да сельскай гаспадаркі і дыспарытэце коштаў на ГСМ і сельгаспрадукцыю.
Так, у Брэсцкай вобласьці заплянавана вырасьціць і сабраць 1 мільён тонаў збожжа; не толькі захаваць, але і павялічыць пагалоўе жывёлы і г.д. Між іншым, сумарны доўг гаспадарак Брэсцкай вобласьці, без уліку доўгатэрміновых крэдытаў, летась павялічыўся больш чым у 4 разы. У 27 адсотках зь іх даўгі дасягнулі ад 50 да 100 адсоткаў гадавой выручкі.
Нават у выпадку выдзяленьня крэдытаў на гэтыя мэты ў леташніх аб`ёмах калгасы і саўгасы павінны знайсьці ўласныя сродкі ў памеры 10 мільярдаў рублёў. З улікам гэтага мясцовыя ўлады прынялі рашэньне аб зборы сродкаў з усіх гасразьліковых прадпрыемстваў і арганізацыяў у памеры 1 адсотку выручкі на закупку паліва.