Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларускія жанчыны заклікаюць Лукашэнку адмовіцца ад рэпрэсіяў у Дзень Волі
11:12, 23/03/2001

"Адумайцеся, не ладзіце у гэты дзень правакацыяў, не выводзьце на вуліцы бронетэхніку, сабак, не арганізоўвайце масавых арыштаў і гвалту, як летась, калі было схоплена больш за 500 чалавек" - заклікаюць беларускія ўлады напапярэдні Дня Волі Зінаіда Ганчар, Людміла Карпенка, Зоя Кудзінава, Ірына Красоўская, Тацяна Леановіч-Клімава, Людміла Шарамет, Любоў Шчукіна і многія іншыя жонкі і маці грамадзкіх і палітычных дзеячаў. "Ніхто не мае права прымусіць чалавека ў пагонах выконваць злачынныя загады. Не чыніце гвалту, не дазваляйце нікому рабіць з вас катаў свайго народа" - заклікаюць жанчыны міліцыянтаў.

 ПАЛIТЫКА 

Думай! Вырашай! Дзейнічай!
11:11, 23/03/2001, ЗУБР

Зубр правёў 23 сакавіка сэрыйную акцыю ў самых прэстыжных ВНУ Менску. У студэнцкіх аўдыторых раскідваліся ўлёткі з пытаньнем "Хто адкажа за зьніклых людзей?" і заклікам "Думай!Вырашай! Дзейнічай!". Гэта была самая сапраўдная атака на alma mater. "Зубры" займалі самыя шматлюдныя аўдыторыі, нягледзячы на зьбянтэжаныя пратэсты выкладчыкаў, зачытывалі такім, як самі, студэнтам тэкст улёткі і пасьля раскідвалі іх сярод уражаных і ўзбуджаных незвычайнай сытуацыяй маладых людзей. Акцыі прайшлі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, Беларускім унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускім педагагічным унівэрсытэце імя М.Танка і ў Лінгвістычным унівэрсытэце. У кожным унівэрсітэце было распаўсюджана па тысячы, а то і болей улётак.

"МАКДОНАЛЬДС" ПАЗБАЎЛЯЕЦЦА ПРАВА АРЭНДЫ ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА Ў РАЁНЕ ЧЫГУНАЧНАГА ВАКЗАЛА Ў МЕНСКУ
11:10, 23/03/2001, БелаПАН

Менскі гарвыканкам прыняў рашэньне забраць учатак зямлі, перададзены ў арэнду замежнаму прадпрыемству "Рэстараны МакДональдс" пад будаўніцтва і эксплуатацыю рэстарацыі тэрмінам на 39 гадоў, і перадаць яго ў сталае валоданьне Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта. Пра гэта БелаПАН паведаміла мэнэджэр па сувязях з грамадзкасьцю ЗП "Рэстараны МакДональдс" Вольга Траян.

Ашмянская наменклятура выказала недавер "вертыкальшчыкам"
11:09, 23/03/2001

Кіраўнікі практычна ўсіх прадпрыемстваў і гаспадарак Ашмянскага раёну выказалі недавер мясцовым уладам. І хаця больш за 30 кіраўнікоў адправілі Лукашэнку ліст з патрабаваньнем звольніць старшыню Ашмянскага райвыканкаму, яны са страхам чакаюць, калі мясцовыя "вертыкальшчыкі" пачнуць іх звальняць.

У Баранавічах б`юць актывістаў БНФ
11:08, 23/03/2001

У Баранавічах зьбілі старшыню гарадзкой арганізацыі БНФ "Адраджэньне" Алеся Пікулы. За апошнія два гады лідэра мясцовай арганізацыі БНФ ужо неаднаразова зьбівалі: двойчы - супрацоўнікі міліцыі і адзін раз - члены Рускага нацыянальнага адзінства (РНА).

Мы абмяняліся кнопкамі з сайтам ЗУБРа
11:07, 23/03/2001

Вэб - сайт Хартыі стаў першым інтэрнэт-рэсурсам, які абмяняўся кнопкамі з сайтам руху супраціву ЗУБР. Згодна лісту вэб-майстра сайту ЗУБРа, такія самыя прапановы разасланы іншым вядучым рэсурсам і парталам беларускага інтэрнэту.
Вэб-сайт руху супраціву ЗУБР

Пракурораў і судзьдзяў прымушаюць праводзіць прадвыбарчую кампанію Лукашэнкі
11:06, 23/03/2001

Скандальны ліст трапіў у Магілёўскі Хэльсынскі камітэт. Ён напісаны Ўпраўленьнем юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму і адрасаваны старшыням раённых судоў і пракурораў раёнаў. "У першым паўгодзьдзі 2001 неабходна арганізаваць сустрэчы ў працоўных калектывах з работнікамі пракуратуры і судоў па тлумачэньню палітыкі Главы дзяржавы ў галіне прававога будаўніцтва, нормаў заканадаўства, якія забясьпечваюць правы і свабоды грамадзянаў" - гаворыць Плян асноўных арганізацыйна-ідэялягічных мерапрыемстваў Магілёўскага аблвыканкаму.

Нявыбранныя "дэпутаты" галадаюць супраць падману
11:05, 23/03/2001

Скандалям скончылася 22 сакавіка паседжаньне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім падводзіліся вынікі першага тура паўторных "выбараў" в "палату прадстаўнікоў". Трое кандыдатаў - Алег Мазго, Юры Васкрасенскі і Васіль Сільчук, якія балатаваліся па выбарчай акрузе № 105 горада Менску, ў самой залі паседжаньня аб`явілі галадоўку.

Афіцыйны Менск працягвае ваеннае супрацоўніцтва зь Іранам
11:04, 23/03/2001

Пытаньні далейшага развіцьця двухбаковага супрацоўніцтва паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і Ірану абмеркаваныя 22 сакавіка ў Менску падчас сустрэчы міністра абароны рэспублікі генэрал-палкоўніка Аляксандра Чумакова зь міністрам абароны і падтрымкі Узброеных Сілаў Ісламскай Рэспублікі Іран Алі Шамхані.

"Віцязь" скараціў 500 рабочых месцаў
11:03, 23/03/2001

Масавыя скарачэньні работнікаў адбываюцца на рэспубліканскім прадпрыемстве "Віцязь". За бортам прадпрыемства засталіся 500 дапаможных рабочых і інжэнэрна-тэхнічных работнікаў. Зь іншага боку, у сувязі з павелічэньнем праграмы выпуску тэлевізараў на "Віцязі" будзе створана прыкладна 150 новых рабочых месцаў. Але гэта капля ў моры, бо, па словах старшыні прафкаму прадпрыемства Васіля Штэфарука, не за гарамі новыя загады аб скарачэньні. І ўжо сёньня на рынак працы не было выкінута больш завадчанаў, калі б прафкам не ўмяшаўся ў дзеяньні кіраўніцтва па скарачэньні асноўных рабочых месцаў.

Сеяць у гэтым годзе будуць усе
11:02, 23/03/2001

Праз востры недахоп рабочых кадраў на сяле, дзе кожны чацьвёрты трактар патрабуе рамонту а кожны дзесяты чакае свайго гаспадара для ўдзелу ў палявых працах неабходна дададкова прыцягнуць 12 тысячаў механізатараў. Недахоп рабочых кадраў будзе папоўнены студэнтамі старэйшых курсаў ВНУ, навучэнцамі тэхнікумаў і нават рабочымі прамысловых прадпрыемстваў.

Гомельскія калгасьнікі недаатрымалі 700 тысячаў даляраў заробку
11:01, 23/03/2001

У Гомельскай вобласьці пагасіць даўгі па заробку да пачатку пасяўной здолелі гаспадаркі толькі двух раёнаў - Ельскага і Калінкавіцкага. Болей гаспадарак - па 15 і больш, дзе работнікі месяцамі не бачаць заробку, знаходзяцца ў Петрыкаўскім, Жлобінскім, Лельчыцкім раёнах. Усяго на пачатак лютага сяльчане не атрымалі 890 млн. рублёў (больш за 695 тысячаў даляраў), гэта больш 70 адсоткаў ад агульнай запазычанасьці.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: