Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праз востры недахоп рабочых кадраў на сяле, дзе кожны чацьвёрты трактар патрабуе рамонту а кожны дзесяты чакае свайго гаспадара для ўдзелу ў палявых працах неабходна дададкова прыцягнуць 12 тысячаў механізатараў. Недахоп рабочых кадраў будзе папоўнены студэнтамі старэйшых курсаў ВНУ, навучэнцамі тэхнікумаў і нават рабочымі прамысловых прадпрыемстваў.
Сёньня найвялікшы недахоп механізатаскіх кадраў маюць гаспадаркі Менскай, Магілёўскай і Віцебскай вабласьцей. У прыватнасьці, гаспадаркі Віцебскай вобласьці накіроўваюць на пасяўную каля 800 чалавек зь іншых вытворчасьцяў, звыш 1250 чалавек прыедуць на працу ў сяло з прадпрыемстваў. Калгасы і саўгасы Віцебшчыны прымуць больш 450 студэнтаў-практыкаў. 340 спэцыялістаў падрыхтуюць сваімі сіламі.