Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нявыбранныя "дэпутаты" галадаюць супраць падману
11:05, 23/03/2001

Скандалям скончылася 22 сакавіка паседжаньне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім падводзіліся вынікі першага тура паўторных "выбараў" в "палату прадстаўнікоў". Трое кандыдатаў - Алег Мазго, Юры Васкрасенскі і Васіль Сільчук, якія балатаваліся па выбарчай акрузе № 105 горада Менску, ў самой залі паседжаньня аб`явілі галадоўку.

Незадаволенасьць кандыдатаў выклікана адмаўленьнем Цэнтральнай камісіі задаволіць іх скаргу аб адмене вынікаў галасаваньня па 105-й акрузе. Паводле зьвестак ЦВК, перамогу ў гэтай акрузе ўжо ў першым туры выбараў атрымала выкладчык Менскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту Надзея Цыркун, якая нібыта набрала 54 адсоткі галасоў выбаршчыкаў. Аднак яе апаненты лічаць, што падчас правядзеньня галасаваньня было дапушчана масавае парушэньне выбарчага заканадаўства. Пасьля разгляду іхняй скаргі, Цэнтральная камісія палічыла прадстаўленыя ёй доказы фальсыфікацыі выбараў неверагоднымі і зацьвердзіла пратакол галасаваньня акругавай камісіі.

Пасьля таго, як кандыдаты аб`явілі аб пачатку галадоўкі, члены Цэнтральнай камісіі змушаны былі пакінуць залю паседжаньня і працягнуць яго ў іншым месцы. Супрацоўнікі аховы прапанавалі кандыдатам пакінуць памяшканьне і праводзіць акцыю пратэсту ў іншым месцы. Яны патлумачылі гэта тым, што Дом ураду, дзе праходзіла пасяджэньне ЦВК, зьяўляецца ахоўваемым аб`ектам. Галадаючыя, аднак, адмовіліся пакінуць памяшканьне.

Пасьля гэтага супрацоўнікі аховы прапанавалі журналісту БелаПАН - адзінаму прадстаўніку СМІ на пасяджэньні - пакінуць залю і пачакаць кандыдатаў у фае. Праз некаторы час супрацоўнік службы аховы паведаміў, што ўсе кандыдаты добраахвотна пакінулі Дом ураду.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: