Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракурораў і судзьдзяў прымушаюць праводзіць прадвыбарчую кампанію Лукашэнкі
11:06, 23/03/2001

Скандальны ліст трапіў у Магілёўскі Хэльсынскі камітэт. Ён напісаны Ўпраўленьнем юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму і адрасаваны старшыням раённых судоў і пракурораў раёнаў. "У першым паўгодзьдзі 2001 неабходна арганізаваць сустрэчы ў працоўных калектывах з работнікамі пракуратуры і судоў па тлумачэньню палітыкі Главы дзяржавы ў галіне прававога будаўніцтва, нормаў заканадаўства, якія забясьпечваюць правы і свабоды грамадзянаў" - гаворыць Плян асноўных арганізацыйна-ідэялягічных мерапрыемстваў Магілёўскага аблвыканкаму.

Зь ліста вынікае, што пра ход выкананьня гэтых распараджэньняў старшыні судоў і пракуратуры павінны праінфармаваць упраўленьне юстыцыі і пракуратуру вобласьці да 30 сакавіка і да 29 чэрвеня 2001 адпаведна.

Па інфармацыі БХК, акрамя гэтых мерапрыемстваў, разьдзел "Прававое забесьпячэньне надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў" названага пляну прадпісвае "паказваць ролю кіраўніцтва…ў разьвіцьці культуры, адукацыі, навукі, стымуляваньня творчай працы, прапаганды інавацыйных ідэяў і перадавога вопыту, выкарыстоўваючы ўсе сродкі прапаганды".

БХК расцэньвае гэты ліст "як грубае парушэньне прынцыпа незалежнасьці судзьдзяў, спробу ўцягваньня іх у палітычную дзейнасьць, як непасрэднае выкарыстаньне дзяржаўнага апарату ў прадвыбарчай агітацыі за дзеючага прэзыдэнта". БХК падкрэсьлівае важнасьць правядзеньня выбараў свабоднымі, сумленнымі, справядлівымі, празрыстымі, адпаведна зь міжнароднымі стандартамі і абавязацельствамі Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: