Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"МАКДОНАЛЬДС" ПАЗБАЎЛЯЕЦЦА ПРАВА АРЭНДЫ ЗЯМЕЛЬНАГА ЎЧАСТКА Ў РАЁНЕ ЧЫГУНАЧНАГА ВАКЗАЛА Ў МЕНСКУ
11:10, 23/03/2001, БелаПАН

Менскі гарвыканкам прыняў рашэньне забраць учатак зямлі, перададзены ў арэнду замежнаму прадпрыемству "Рэстараны МакДональдс" пад будаўніцтва і эксплуатацыю рэстарацыі тэрмінам на 39 гадоў, і перадаць яго ў сталае валоданьне Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта. Пра гэта БелаПАН паведаміла мэнэджэр па сувязях з грамадзкасьцю ЗП "Рэстараны МакДональдс" Вольга Траян.

Паводле ейных словаў, такое рашэньне было прынята менскімі ўладамі яшчэ ў канцы студзеня, аднак "Макдональдсу" паведамілі толькі праз некалькі тыдняў. Тлумачыцца рашэньне тым, што на ўчастку, які раней быў перададзены ў арэнду "Макдональдс", улады запланавалі пабудаваць новы корпус БДУ і разьмесьціць у ім факультэт міжнародных зносінаў. Якім чынам мяркуецца ў архітэктурным і будаўнічым пляне ажыцьцявіць гэты праэкт, пакуль дакладна невядома. Аднак, як зазначыла Вольга Траян, паводле зьвестак, якія маюцца ў кампаніі, гэта будзе 14-павярховы будынак, які разьмесціцца перад фасадам рэстарацыі і фактычна закрые яго.

У "Макдональдс" расчараваныя рашэньнем уладаў, паколькі ў кожнай краіне кампанія прытрымліваецца мясцовага заканадаўства і не парушае ўмоваў дагавору арэнды зямлі. Як паведаміла Вольга Траян, кампанія не зьбіраецца мірыцца з пазбаўленьнем права арэнды і ўжо адправіла лісты ў органы дзяржаўнага кіраваньня, аднак да сёньняшняга дня прапановаў аб сустрэчы і правядзеньні перамоваў з боку ўладаў не паступала. Па словах Траян, на дадзены момант дагавор арэнды яшчэ не скасаваны. Для таго каб гэта зрабіць, неабходна выканаць шэраг юрыдычных працэдураў, выкладзеных у Зямельным кодэксе і законе аб замежных інвестыцыях, "што не так проста".

Варта зазначыць, што рэстаран на вакзале карыстаецца асаблівай папулярнасьцю не толькі ў менчукоў, але і ў гасцей сталіцы, паколькі зьяўляецца практычна адзіным прадпрыемствам хуткага абслугоўваньня на Прывакзальнай плошчы. З дня свайго адкрыцьця ў кастрычніку 1997 года рэстарацыя абслужыла больш за 3,5 мільёны наведвальнікаў. Ён налічвае 117 работнікаў і 20 чалавек офіснага персаналу. У гэтым жа будынку ў кампаніі арандуюць плошчы пад офісныя памяшканьні прадстаўніцтвы шэрагу замежных кампаніяў.

Цяперашнім часам у Менску дзейнічаюць 6 рэстарацый хуткага харчаваньня "Макдональдс". Агульны аб`ём інвестыцыяў кампаніі складае больш за 14 мільёнаў даляраў ЗША. На пытаньне, як дадзенае рашэньне паўплывае на далейшыя планы "Макдональдс" па інвесціраваньню ў Беларусь, у кампаніі адказваюць, што ўсё будзе залежыць ад таго, ці знойдуць бакі кампраміс пры ўрэгуляваньні згаданага пытаньня.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: