|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Думай! Вырашай! Дзейнічай! 11:11, 23/03/2001, ЗУБР Напрыклад, у БДУРы і БДУ "пад раздачу" трапіла па 5 аўдыторыяў, у БДЭУ - ажно дзесяць. У кожнай з аўдыторыяў на лекцыях прысутнічала ад 70 да 100 студэнтаў. Калі ў былых РТІ і "наргасе" ўлёткі распаўсюджваліся на лекцыях, то ў педунівэрсытэце яны былі скінутыя з балькону фае, калі ў час паміж зьменамі там сабралася каля тысячы студэнтаў гэтай навучальнай установы. Улёткі нагадвалі будучаму "цьвету нацыі" пра зьніклых бяз зьвестак Юры Захаранку, Зьміцера Завацкага, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. "Хто адкажа за зьніклых людзей?" - крычалі вялікія літары над іхнімі здымкамі. Ва ўлётцы было напісана: "ДУМАЙ! У якой Беларусі ты хацеў бы жыць? У той, дзе зьнікаюць людзі? У той, дзе ўлада знаходзіцца ў руках аднаго чалавека, які не ўсьвядамляе сваіх учынкаў? У той дзе ты не можаш знайсьці прымяненьня сваім ведам? У той, дзе моладзь адпраўляюць па разьмеркаваньню ў Чарнобыльскую зону? У той, дзе вар`яцкая ўлада вырашае якую музыку табе слухаць і якія фільмы глядзець? У той, якая не мае будучыні? ВЫРАШАЙ! Ты абавязаны рашыць, як жыць далей. Поўзаць перад нядбайнай уладаю або дыктаваць ёй сваю волю. Пагарджаць сябе за маладушша ці хадзіць з горда паднятай галавой. Спадзявацца на пасыўных і бязвольных палітыкаў ці браць на сябе адказнасьць за будучыню краіны. Чакаць, калі хтосьці ўсё вырашыць за цябе ці прымаць рашэньні самому. Існаваць ці Жыць. ДЗЕЙНІЧАЙ! калі ты хочаш Жыць, а не існаваць - дзейнічай. Будзь свабодным - наш праціўнік раб сваіх слабасьцяў. Будзь мужным - наш праціўнік бязвольны баязьлівец. Будзь сумленным - наш праціўнік хлусьлівы і амаральны. Будзь моцным - наш праціўнік разгублены. БУДЗЬ ЗУБРАМ!
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|