 | ПАЛIТЫКА |  |

За пікет у абарону НТБ - арышт на 10 сутак 11:11, 05/04/2001

Актывіст апазыцыі Аляксандар Абрамовіч асуджаны раённым судом Барысава на 10 сутак арышту за акцыю салідарнасьці, што была праведзена ім учора ў падтрымку расейскага каналу НТБ. Пікетчыкі выйшлі на галоўную плошчу гораду, дзе прастаялі каля 30 хвілінаў, пасьля чаго былі зарыштаваныя міліцыяй. Астатнія ўдзельнікі пікета атрымалі больш мягкія прыгаворы. 
Міліцыя арыштавала чатырох зуброў. Але хавае гэта 11:10, 05/04/2001

У ноч з чацьвёртага на пятага красавіка былі арыштаваны чацьвёра зуброў: Аляксей Шыдлоўскі, Цімох Дранчук, Зьміцер Драпочка і Алесь Апраніч ля надпісаў: "Где Захаренко?", "Где Гончар?" "Где Красовский?","Где Завадский?", якія былі нанесены на плоце. Міліцыянты з аўтаматамі паклалі іх на замлю і надзелі на рукі кайданкі. Гэта адбылося каля паловы на другую 5 красавіка. 
Дыпляматы рэжыму спрабуюць праўдамі і няпраўдамі трапіць у Савет Бясьпекі ААН 11:09, 05/04/2001

Як стала вядома Хартыі-97 з дакладных крыніцаў, на гэтым тыдні Міністар замежных справаў Коста Рыкі сп-я Уайт прыняла ў сябе беларускага амбасадара пры ААН Сычава, які знаходзіцца ў паездцы па краінах Лацінскай Амэрыкі і Карыбскага басейну. Сычаў зьвярнуўся да міністра Коста Рыкі з просьбаю падтрымаць Беларусь на выбарах у Савет Бясьпекі і атрымаў адмову. У сваю чаргу, міністр замежных справаў Коста Рыкі выказала глыбокую незапакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Такая дасьведчанасьць застала беларускіх дыпляматаў знянацку, і Сычаў аказаўся абсалютна не гатовым адстойваць афіцыйны пункт гледжаньня. Наступную спробу атрымаць падтрымку на выбарах у Савет Бясьпекі беларуская дэлегацыя прыме ў Панаме. 
Кангрэсмэн Сьміт заклікае Лукашэнку ажыцьцявіць абяцаньні ў дзеяньні 11:08, 05/04/2001

"У надыходзячую восень беларускі ўрад мае намер правесьці другія па ліку прэзыдэнцкія выбары з часу атрыманьня незалежнасьці. Гледзячы на няспынную рэпрэсыўную палітыку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, свабодныя, справядлівыя і празрыстыя выбары - у адпаведнасьці з узятымі на сябе абавязацельствамі перад АБСЭ - малаверагодныя", -- гаворыцца ў заяве прадстаўніка Камісіі Кангрэсу ЗША па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе Крыстафера Сьміта, што быў апублікаваны 4 красавіка. 
У Барысаве пікетоўцаў у падтрымку НТВ затрымала міліцыя 11:07, 05/04/2001

Актывісты апазыцыі Аляксандар Абрамовіч, Алеся Ясюк, Марына Статкевіч, Алесь Барадуля і Зьміцер Фядорчанка правялі ў Барысаве пікет у падтрымку НТВ. Пікет праходзіў на цэнтральным пляцы гораду пад лёзунгамі "За нашу і вашу свабоду", "Пуцін, не рабіся падобным да Лукашэнкі". Усіх пікетоўцаў затрымала міліцыя. 
Партыя Свабоды пабілася з РНА 11:06, 05/04/2001

У дзень "адзінства", 2 красавіка, беларускія нацыяналісты сутыкнуліся з рускімі фашыстоўцамі, што спрабавалі абражаць нацыянальную годнасьць беларусаў. З-за сутычкі з прыхільнікамі вядомага сваімі поглядамі Рускага нацыянальнага адзінства члены незарэгістраванай беларускай Партыі Свабоды на днях павінны будуць зьявіцца ў суд. 
У Беларусі мазаічная псыхапатыя ўсяго толькі "асаблівасьць паводзінаў" 11:05, 05/04/2001

Нягледзячы на тое, што парадак псыхіятрычнага асьведчаньня адзін для ўсіх грамадзянаў, незалежна ад займаемых імі пасадаў, у Беларусі адсутнічае практыка вызначэньня стану псыхічнага здароўя людзей, якія займаюць высокія дзяржаўныя пасады. Болей за тое, "мазаічнай псыхапатыю", якую знайшоў у Лукашэнкі ўрач-псыхіятр Зьміцер Шчыгельскі, беларускія псыхіятары ўвогуле ня лічаць за хваробу. "Гэта асаблівасьць характару й паводзінаў чалавека", -- заявіў загадчык кафедрай псыхіятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Раман Еўсягнееў 4 красавіка на прэсавай канферэнцыі. 
Настаўнікаў праігнаравалі й паслалі "да дэпутатаў" 11:04, 05/04/2001

"Плотнее работать с депутатами "национального собрания"", -- вось і ўсё, што мог парэкамендаваць старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Рыгор Васілевіч прафсаюзу работнікаў адукацыі, што спрабавалі праз КС высьветліць, хто іх наймальнік і з кім можна весьці перамовы аб узроўні заробкаў настаўнікаў. Прафсаюз работнікаў адукацыі застаўся незадаволены адказам Канстытуцыйнага суда. 
Гуманітарнай дапамогі зь Нямеччыны можа ня быць 11:03, 05/04/2001

"Дзеяньне дэкрэту №8 значна зьменшыць гуманітарную дапамогу Беларусі зь Нямеччыны" - заявілі прадстаўнікі шэрагу нямецкіх дабрачынных і рэлігійных арганізацыяў, якія прыехалі на Беларусь з нагоды 15 гадавіны Чарнабольскай катастрофы. 
Антысэміцкія настроі дэпартамэту па гуманітанай дапамозе 11:02, 05/04/2001, НТВ

"Дэпартамэнт па гуманітарнай дапамозе пры прэзыдэнце Беларусі прымяняе да Юдэйскага рэлігійнага аб`яднаньня палітыку двайных стандартаў. Абкладаньне культавага тавару мытнымі пошлінамі будзе мець шырокі грамадзкі рэзананс, а таксама расцэньваецца веруючымі габрэямі, як спроба зашкодзіць выкананьню рэлігійных абрадаў у адзін з найбольш рэлігійных сьвятаў", -- заявіў старшыня праўленьня дабрачыннай місіі Юдэйскага рэлігійнага аб`яднаньня Ўладзімер Цяпліцкі пасьля таго, як у Беларусі мытнай пошлінаю быў абкладзены 5-тонавы груз мацы, што паступіла да габрэйскага сьвята Пэсах. Улады палічылі яго гуманітарным грузам. 
Беларусь пераўтвараецца ў краіну самазабойстваў 11:01, 05/04/2001

Па колькасьці самазабойстваў Беларусь наблізілася да звышвысокага паказчыку: калі ў 1999 годзе ўзровень суіцыдаў склаў 28,7 выпадкаў на 100 тысячаў насельніцтва, то летась -- ужо 30,6. Усяго ж у 2000 годзе ў Беларусі зафіксаваныя звыш трох тысячаў самазабойстваў. Такія зьвесткі прывёў 4 красавіка начальнік упраўленьня лячэбна-прафілактычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандр Цыбін на прэсавай канферэнцыі, прысвечанай Сусьветнаму дню псыхічнага здароўя, які адзначаецца 7 красавіка. 
|  |
|