Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гуманітарнай дапамогі зь Нямеччыны можа ня быць 11:03, 05/04/2001
"Дзеяньне дэкрэту №8 значна зьменшыць гуманітарную дапамогу Беларусі зь Нямеччыны" - заявілі прадстаўнікі шэрагу нямецкіх дабрачынных і рэлігійных арганізацыяў, якія прыехалі на Беларусь з нагоды 15 гадавіны Чарнабольскай катастрофы.
25 членаў нямецкага таварыства "НікаБел" з федэральнай зямлі Ніжняяя Саксонія палічылі, што дэкрэт №8 негатыўна паўплывае на працу нямецкіх дабрачынных арганізацыяў. "І я магу ўпэўненна сказаць, што дэкрэт значна нашкодзіць гуманітарнай дапамозе ў адрас няўрадавых арганізацыяў і людзей, якія гэтая дапамога вельмі патрэбная. Але неабходна памятаць, што беларусы, якія маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, у выпадку падтрымкі з-за мяжы, самі сабе дапамагчы ня здолеюць", -- заявіў выканаўчы дырэктар таварыства "НікаБел" Вольфганг Копф.
Нямецкае таварыства займаецца гуманітарнай падтрымкаю людзей, што пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы. Дэкрэт №8 ахоплівае і гэтую сфэру.