Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У дзень "адзінства", 2 красавіка, беларускія нацыяналісты сутыкнуліся з рускімі фашыстоўцамі, што спрабавалі абражаць нацыянальную годнасьць беларусаў. З-за сутычкі з прыхільнікамі вядомага сваімі поглядамі Рускага нацыянальнага адзінства члены незарэгістраванай беларускай Партыі Свабоды на днях павінны будуць зьявіцца ў суд.
Увечар 2 красавіка РНАшнікі на месцы маладзёвай тусоўкі ля рэстарацыі "Макдональдс" пачалі абражаць членаў БПС і іхнія значкі з выяваю беларускіх нацыянальных сымбаляў.
Праз некалікі хвілінаў пачалася бойка. У выніку расейскія нацысты кінуліся ўцякаць. Тых, хто не пасьпеў зьбегчы, разам з членамі Партыі Свабоды затрымаў АМАП, пасьля гэтага ва ўчастку на іх былі заведзеныя адміністратыўныя пратаколы.