Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Канферэнцыя пад эгідай камісіі па правох чалавека ААН адбываецца сёньня ў Жэневе. Ейныя ўдзельнікі абмяркоўваюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, Судане і на Кубе. На канферэнцыі выступіць з даклядам былы палітвязень і дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Ўладзімер Кудзінаў, які мае намер падрабязна раскрыць тэму зьнікненьня палітычных апанентаў беларускага рэжыму - Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьміцера Завацкага.
Аляксандар Лукашэнка мае намер і далей ня толькі прадаваць гатовыя ўзоры ваеннай тэхнікі, але і самастойна мадэрнізаваць іх. Такую выснову можна зрабіць па выніках наведваньня ім рэспубліканскага зьнешнегандлёвага ўнітарнага "Белзьнешпрамсэрвіс". Лукашэнка паабяцаў зьнешнегандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству "Белзьнешпрамсэрвіс" падтрымку на дзяржаўным узроўні.
Яшчэ адно беларускае прадпрыемства рыхтуецца да банкруцтва. На Магілёўскім машынабудаўнічым заводзе запазычанасьць па заробку складае 8,2 мільёны рублёў. Пры гэтым сяродні заробак па заводзе прыніжальна малы для галіны - усяго 58 тысячаў ($45). Але й яе людзі не бачылі ўжо некалькі месяцаў. Зьнешняя запазычанасьць прадпрыемтсва наблізілася да 300 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, асноўны крэдытор - "Белпрамбудбанк" - зьвярнуўся ў суд і на прадпрыемстве апісана ўсё абсталяваньне.
Кампанія "Метракам" стала пераможцам тэндэру на прадастаўленьне зьнешняга каналу доступа да Інтэрнэту ёмістасьцю 34 Мбіта для рэспубліканскага аб`яднаньня "Белтэлекаму". Кантракт з піцерскай кампаніяй стане самым буйным на інтэрнэт-рынку Беларусі, паведамляе "Коммерсантъ".
Магутнасьці беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў лікёра-гарэлачнай прадукцыі летась былі выкарыстаны толькі напалову. Пры магчымасьці вырабіць 20,3 мільёны дэкалітраў прадукцыі рэальна было выраблена толькі 10,8 мільёны, аднак з улікам некаторага скарачэньня спажываньня, асабліва гарэлкі, гэтай колькасьці аказалася больш чым дастаткова для рэспублікі. Цяпер на складах прадпрыемстваў знаходзіцца каля 700 тысячаў дэкалітраў лікёра-гарэлачнай прадукцыі.
Практычна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласьці сярэднемесячная зарплата ў 2000 годзе ўпала ніжэй спыжывецкага бюджэту. У той самы час кошты на мяса і мясапрадукты павялічыліся на 216,3%, малочнае харчаваньне на 207,5%, хлеба-булачныя вырабы - 306,7%. Паколькі многія прадукты сталі недасягальнымі народ "нажымае" на хлеб, як правіла, расейскі, больш смачны і танны. Мясцовыя пекары зьвярнуліся да ўладаў з просьбаю абмяжаваць іх ад расейскага канкурэнта.
Сябры маладога руху ЗУБР Аляксей Шыдлоўскі, Цімафей Дранчук, Зьміцер Драпочка і Алесь Апраніч былі арыштаваныя ля дзьвюх гадзінаў ночы 5 красавіка пры нанясеньні графіці "Дзе Ганчар?", "Дзе Завацкі?" і "Дзе Захаранка?" на плоце каля Менскага заваду халадзільнікаў па вуліцы Ціміразева, 65.
"Сытуацыя са свабодай слова ў Беларусі, у асаблівасьці што датычыць незалежных друкаваных СМІ, працягвае пагаршацца," - заявіў прадстаўнік глябальнага руху за свабоду слова ARTICLE-19 Ян Баўэр, які выступіў на днях перад 57-й сесіяй Камісіі па правох чалавека ААН з даклядам пра пагаршэньне сытуацыі вакол свабоды слова ў Беларусі й Зімбабвэ.
Загадкавая сьмерць 6 красавіка 1999 года самага рэальнага кандыдата на пост прэзыдэнта Беларусі ад апазыцыі ўзрушыла беларусаў. Немагчыма было паверыць у тое, што чалавек у росквіце сілаў раптам пайшоў з жыцьця. Наступнае расьсьледаваньне і ўзнаўленьне апошняга дня жыцьця Генадзя Дзьмітрыевіча амаль да хвілінаў дазваляе сьцьвярджаць, што ягоная сьмерць не была выпадковай. Віцэ - сьпікер Вярхоўнага Савету Генадзь Карпенка памёр у 7 гадзінаў раніцы 6 красавіка ў 9-м клінічным шпіталі. Ён быў дастаўлены туды 31 сакавіка з дыягназам "крывацёк у мозг". 1 красавіка яму зрабілі аперацыю па выдаленьню гематомы. Усе гэтыя дні ён знаходзіўся ў рэанімацыйным адзьдзяленьні шпіталю ў несьвядомым стане.
5-га красавіка 2001 г. у Віцебску моладзевыя арганізацыі правялі акцыю ў падтрымку зьняволеных лідэраў апазіцыі. А 12.00 у цэнтры горада быў праведзены пікет падтрымкі. Удзельнікі акцыі трымалі плакаты з наступным зьместам: "Патрабуем вызваленьня лідэраў беларускае апазіцыі Вінцука Вячоркі і Алеся Бяляцкага", "Судовая сістэма павінна быць адкрытай і незалежнай", "Злачынную ўладу ў адстаўку!".
Больш за 33 тысячы жыхароў Брэсцкай вобласці не атрымалі зарплату за люты. Заработную плату не выплацілі 144 суб`екты розных галін гаспадаркі. Даўгі склалі 1 мільярд рублёў.
З 6 красавіка беларускія, расейскія і кітайскія грамадзяне будуць абавязаны атрымоўваць амэрыканскую візу пры транзытных пералётах з прамежкавай пасадкаю на тэрыторыі ЗША. Пра гэта паведаміў ІТАР-ТАСС прадстаўнік Службы іміграцыі і натуралізацыі ЗША. Паводле ягоных словаў, іміграцыйнае ведамства папярэдне інфармавала пра гэта авіякампаніі разам за расейскімі. Верагодна, менавіта на служачых авіякампаніяў, як меркаваў згаданы прадстаўнік, і будзе ўскладзены абавязак сачыць за тым, каб пасажыры, што вылятаюць іхнімі рэйсамі, мелі ўсе неабходныя візы.
"Што такое Расея без НТБ? Я маю адказ: гэта Беларусь", -- заявіў у інтэрвію беларускай незалежнай радыёстанцыі "Рацыя" кіраўнік карэспандэнцкай сеткі НТБ Аляксандар Калпакоў, які да сьнежня мінулага года працаваў асабістым карэспандэнтам НТБ у Менску. "Вертыкаль улады, якую зараз адбудоўвае Пуцін, пачалася ў Менску. Першай справаю беларускі прэзыдэнт меняў сьцяг і герб. Усё гэта ў Расеі ўжо было. У Беларусі адно дзяржаўнае ТВ. Тое самае мы хутка пабачым у Расеі", -- сказаў Калпакоў.