Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы, расейцы й кітайцы пазбаўлены бязвізавага транзыту праз ЗША 11:02, 06/04/2001
З 6 красавіка беларускія, расейскія і кітайскія грамадзяне будуць абавязаны атрымоўваць амэрыканскую візу пры транзытных пералётах з прамежкавай пасадкаю на тэрыторыі ЗША. Пра гэта паведаміў ІТАР-ТАСС прадстаўнік Службы іміграцыі і натуралізацыі ЗША. Паводле ягоных словаў, іміграцыйнае ведамства папярэдне інфармавала пра гэта авіякампаніі разам за расейскімі. Верагодна, менавіта на служачых авіякампаніяў, як меркаваў згаданы прадстаўнік, і будзе ўскладзены абавязак сачыць за тым, каб пасажыры, што вылятаюць іхнімі рэйсамі, мелі ўсе неабходныя візы.