Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Больш за 33 тысячы жыхароў брэстчыны не атрымалі зарплату за люты 11:03, 06/04/2001
Больш за 33 тысячы жыхароў Брэсцкай вобласці не атрымалі зарплату за люты. Заработную плату не выплацілі 144 суб`екты розных галін гаспадаркі. Даўгі склалі 1 мільярд рублёў.
71 працэнт гэтай сумы -- даўгі 108 сельгаспрадпрыемстваў; 25 працэнтаў прыпадаюць на 18 прадпрыемстваў прамысловасці; 2 працэнты -- даўгі шасці прадпрыемстваў будаўнічага комплексу.
Прычынамі нясвоечасовай выплаты зарплаты з`яўляюцца крэдыторская і дэбіторская запазычанасці, недахоп уласных абаротных сродкаў у суб`ектаў гаспадарання, агульны спад аб`ёмаў вытворчасці і рэалізацыі. За студзень, паводле звестак Камітэта дзяржкантролю, усе даўгі ўжо ліквідаваныя.