Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя ў падтрымку Вячоркі і Бяляцкага ў Віцебску 11:04, 06/04/2001, ЦМІ "Контур"
5-га красавіка 2001 г. у Віцебску моладзевыя арганізацыі правялі акцыю ў падтрымку зьняволеных лідэраў апазіцыі. А 12.00 у цэнтры горада быў праведзены пікет падтрымкі. Удзельнікі акцыі трымалі плакаты з наступным зьместам: "Патрабуем вызваленьня лідэраў беларускае апазіцыі Вінцука Вячоркі і Алеся Бяляцкага", "Судовая сістэма павінна быць адкрытай і незалежнай", "Злачынную ўладу ў адстаўку!".
Над пікетоўцамі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Паралельна распаўсюджваліся ўлёткі з патрабаваньнем вызваленьня затрыманых.
Ня гледзячы на тое, што акцыя была несанкцыяваная, ахоўнікі правапарадку зьявіліся толькі праз 50 хвілінаў. Міліцыянты патрульна-паставой службы Кастрычніцкага раёна ветліва запрасілі ўдзельнікаў пікета прасьледаваць у пастарунак. Пікетоўцы ня сталі супраціўляцца і з разгорнутымі плакатамі і бел-чырвона-белым сьцягам рушылі ў бок Кастрычніцкага РАУСа.
У пастарунку на затрыманых былі складзены пратаколы, сканфіскаваныя сьцяг і плакаты. Пасьля чаго пікетоўцаў вызвалілі.