|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Беларусі зьявілася яшчэ чацьвёра палітвязьняў 11:07, 06/04/2001, ЗУБР Арышт учыняўся нарадам міліцыянтаў, якія заўважылі хлопцаў, што йшлі ўздоўж гэтага плоту. Балён з фарбаю быў знойдзены толькі ў аднаго зь іх. На арыштаваных апранулі кайданкі і паклалі на зямлю і аблілі ім рукі з гэтага балёну. Пасьля гэтага ўсіх чацьвярых адвезьлі ў Цэнтральны РАУС Менску. Арыштаваным не далі зьвязацца са сваякамі і адвакатамі ва ўсталяваны законам час. Інфармацыя пра тое, што чацьвёра хлопцаў утрымліваюцца ў РАУС, была агучана толькі ў абед 5 красавіка. З паказаньняў абвінавачаных стала вядома, што Аляксей Шыдлоўскі і Цімафей Дранчук былі зьбіты. Адвакаты змаглі трапіць да падабаронных толькі каля 16 гадзінаў. Яны высьветлілі, што супраць усёй чацьвёркі заведзены крымінальныя справы па артыкулу 341 КК РБ (апаганьваньне будынкаў надпісамі цынічнага зьместу). Да прад`яўленьня абвінавачваньня ўсіх чатырох пакідаюць у турме на трое сутак. Пастанова аб арышце на 72 гадзіны былы вынесена за некалькі хвілінаў да допыту, праз 12 гадзінаў пасьля затрыманьня, а не праз 3 гадзіны, як мае быць паводле закону. Акрамя таго, хлопцаў прымусілі падпісаць пастановы аб затрыманьні, у якіх не было прастаўлена часу. Пасьля супрацоўнікі РАУС падрабілі почырк і ўпісалі патрэбны час арышту. Адвакатам не дазволілі кантактаваць з падабароннымі адзін на адзін - сустрэча адбывалася ў прысутнасьці міліцыянта. Пасьля допыту адвакатаў ужо не пускалі да падабаронных. У такіх умовах абвінавачаныя адмовіліся даваць паказаньні. Варта адзначыць, што дазнаўца Валеры Спраўцаў не дачакаўся адваката аднаго з падабаронных і сам выклікаў дзяржаўнага адваката, і нягледзячы на пратэст, правёў допыт у ягонай прысутнастнасьці. Журналістам, што прыехалі ў РАУС для высьвятленьня абставінаў, а таксама прадстаўніку амэрыканскай амбасады міліцыянты адмовіліся даваць інфармацыю, пасьля гэтага ў грубай зьняважлівай форме выгналі з памяшканьня. Па тэлефоне міліцыянты ня далі інфармацыі прадстаўніку КНГ АБСЭ ў Менску. Увечар 5 красавіка ўсе чацьвёра арыштаваных былі перавезеныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня ГУУС Менгарвыканкаму.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|