Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёўскай вобласьці аб`яўлена хлебная "вайна" 11:08, 06/04/2001, Прафсаюзна рух Беларусі
Практычна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласьці сярэднемесячная зарплата ў 2000 годзе ўпала ніжэй спыжывецкага бюджэту. У той самы час кошты на мяса і мясапрадукты павялічыліся на 216,3%, малочнае харчаваньне на 207,5%, хлеба-булачныя вырабы - 306,7%. Паколькі многія прадукты сталі недасягальнымі народ "нажымае" на хлеб, як правіла, расейскі, больш смачны і танны. Мясцовыя пекары зьвярнуліся да ўладаў з просьбаю абмяжаваць іх ад расейскага канкурэнта.
Асабліва жывы гандаль назіраецца ў Крычаўскім, Клімавіцкім, Каськовіцкім і Слаўгарадзкіх раёнах. Тут, па словах намесьніка генэральнага дырэктара ПА "Магілёўхлебпрам" Мікалая Когагава штодзённа прадпрымальнікі рэалізуюць да 4 тонаў хлеба. Ён значна таньней за магілёўскі, больш смачны і якасны. Здавалася, створана здаровая канкурэнцыя - у каго больш смачны хлеб, у таго і набывай. Мясцовыя пекары палец аб палец ня ўдарылі, каб палепшыць і зрабіць больш танную прадукцыю. Яны пайшлі па знаёмым шляху: зьвярнуліся да ўладаў з просьбаю засьцерагчы ўсходнюю частку Магілёўшчыны ад хлебнага нашэсьця расейцаў.
Саюзных пекараў міліцыя стала выжываць з райцэнтраў, але расеяне не лыкам шытыя. Яны сталі дастаўляць хлебабулкавыя вырабы ў вёскі, што вельмі спадабалася мясцовым жыхарам, якія не расьпешчаны ўвагаю райспажыўсаюзу.
Хлебная "вайна" пашыраецца на карысьць беларусаў і на шкоду незадачлівых кіраўнікоў.