Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Белтэлеком" набывае 34 мегабітны канал у піцерскай кампаніі "Метракам" 11:10, 06/04/2001
Кампанія "Метракам" стала пераможцам тэндэру на прадастаўленьне зьнешняга каналу доступа да Інтэрнэту ёмістасьцю 34 Мбіта для рэспубліканскага аб`яднаньня "Белтэлекаму". Кантракт з піцерскай кампаніяй стане самым буйным на інтэрнэт-рынку Беларусі, паведамляе "Коммерсантъ".
Неабходнасьць пашырэньня канальнай ёмістасьці ў сусьветныя інтэрнэт-сеткі ў "Белтэлекому" насьпела яшчэ ў 1999 годзе. Першы кантакт беларускага боку зь "Метракомам" адбыўся на выставе Тэлеком-99 у Жэневе, дзе аператар падзяліўся сваімі плянамі з пецярбургскімі мэнэджарамі. І толькі праз тры гады справа дайшла да рабочага праэкту. Перад выбарам пастаўшчыка, "Белтэлеком" усё ж такі правёў тэндэр, у якім акрамя "Метракому" прымалі ўдзел такія мосты канальнага правайдынгу і ўладальнікі апорных інтэрнэт-сетак, як Teleglobe, MCI World Com і расейскі нацыянальны аператар дальняй сувязі "Росттэлекам".
Пакінуўшы ўсіх ззаду, "Метракам" атрымаў замову на больш чым Usd 1 млн. Гэтую суму кампанія атрымае ад беларускага боку напрацягу года за арганізацыю каналю 34 Мбіту - "транзытны маршруцізатар у Менску - інтэрнэт-цэнтр "Метракаму" ў Пецярбурзе". Беларускі трафік будзе трапляць у Пецярбург праз Фінляндыю, Эстонію і Латвію. "Метракам" толькі завязаў усе участкі якія мае ў адзіны ланцуг і прадаставіў свае ўласныя зьнешнія каналы сувязі (расейскія 155 Мбіт, заходнія 68 Мбіт) для беларускага трафіку.
У самім "Метракаме" перамогу тлумачаць схільнасьцю беларускіх сувязістаў да супрацоўніцтва менавіта з расейскім бокам і тым, што "Метракам" пагадзіўся на галоўную ўмову тэндэру - 34-мегабітны канал павінен зьявіцца за два тыдні.
Па словах дырэктара па маркетынгу і разьвіцьці "Метракаму" Паўла Цярэшчынкі, звычайна на ўзгадненьне дзеяньняў усіх удзельнікаў такога ланцугу ідзе да 2 месяцаў. Паміж тым для "Белтэлекаму" было б лягічна падпісаць кантракт з "Растэлекамам", таксама расейскай кампаніяй, якая мае стыкі з усімі найбуйнымі апорнымі сеткамі сьвету. Тады б трафік мог напрамую з расейска - беларускай мяжы трапляць у кропкі абмену і абыйсьцз пры гэтым піцерскі інтэрнэт-цэнтар "Метракаму" і транзыт праз тры краіны. Але паводле інфармацыі, "Растэлекам" ня здолеў прапанаваць падыходзячых для Беларусі фінансавых і тэхнічных умоваў.