Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка мае намер ня толькі гандляваць зброяй, але і мадэрнізаваць яе 11:12, 06/04/2001, GazetaSNG.ru
Аляксандар Лукашэнка мае намер і далей ня толькі прадаваць гатовыя ўзоры ваеннай тэхнікі, але і самастойна мадэрнізаваць іх. Такую выснову можна зрабіць па выніках наведваньня ім рэспубліканскага зьнешнегандлёвага ўнітарнага "Белзьнешпрамсэрвіс". Лукашэнка паабяцаў зьнешнегандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству "Белзьнешпрамсэрвіс" падтрымку на дзяржаўным узроўні.
Падчас візыту Лукашэнка дэтальна пазнаёміўся з тым, як працуе прадпрыемства, цікавіўся магчымасьцямі, якія ён мае па ўдасканальваньню танкаў. Асабліва яму спадабаўся танк Т-72 М1 з мадэрнізаваным лазэрным дальнамэрам і здольнасьцю разьвіваць хуткасьць да 60 кілёмэтраў у гадзіну.
Лукашэнка ўхваліў пляны кіраўніцтва прадпрыемства па рэканструкцыі аб`ектаў і разьвіцьці сучаснай інфраструктуры. Яны, у прыватнасьці, прадугледжваюць будаўніцтва выставачнага цэнтру для ўзораў тэхнікі і будаўніцтва сучаснага гатэлю, дзе разьмесьцяцца пакупнікі, што будуць прыязджаць у Менск.