Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімер Кудзінаў выступае ў Жэневе
11:13, 06/04/2001

Канферэнцыя пад эгідай камісіі па правох чалавека ААН адбываецца сёньня ў Жэневе. Ейныя ўдзельнікі абмяркоўваюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, Судане і на Кубе. На канферэнцыі выступіць з даклядам былы палітвязень і дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Ўладзімер Кудзінаў, які мае намер падрабязна раскрыць тэму зьнікненьня палітычных апанентаў беларускага рэжыму - Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьміцера Завацкага.

Згодна запрашэньню, што было накіраванае да Кудзінава, мэта мерапрыемства - павысіць інтарэс міжнароднай супольнасьці да праблемаў парушэньняў правоў чалавека ў згаданых краінах шляхам прыцягненьня ўвагі непасрэдна да ахвяраў палітычных перасьледаў.

Таму варта нагадаць, што Ўладзімер Кудзінаў, абвінавачаны ў дачы хабару, знаходзіўся ў няволі чатыры гады і быў вызвалены два месяцы таму. Дэпутат не сумняваецца ў тым, што рэальнаю прычынаю арышту стала ягоная апазыцыйная дзейнасьць, у прыватнасьці - удзел у кампаніі аб`яўленьня імпечменту Лукашэнку падчас канстытуцыйнай крызы ў лістападзе 1996 года.

Хартыя-97 падрыхтавала для Ўладзімера Кудзінава хроніку парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі за апошнія тры месяцы, якую ён таксама прадставіць канферэнцыі па правам чалавека ААН.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: