Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Ліга правоў чалавека асуджае крымінальны перасьлед за графіці
11:13, 09/04/2001

"Міжнародная Ліга Правоў Чалавека, няўрадавая арганізацыя па правох грамадзянаў, выказвае глыбокую занепакоенасьць адносна арышту чатырох актывістаў моладзевага руху ЗУБР: Аляксея Шыдлоўскага, Цімафея Дранчука, Зьміцера Драпочка й Алеся Апраніча", -- гаворыцца ў адкрытым лісьце выканаўчага дырэктара Міжнароднай Лігі Кэтрын Фіцпатрык, адрасаваным Аляксандру Лукашэнку. "Асабліва хацелася б заўважыць, што міжнародная супольнасьць уздымае тыя самыя пытаньні, што й гэтыя маладыя людзі: "Дзе Завацкі?", "Дзе Ганчар і Красоўскі?", "Дзе Захаранка?"

 ПАЛIТЫКА 

АБСЭ заяўляе пра пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека на Беларусі
11:12, 09/04/2001

"Бюро па дэмакратычных інстытутах з правам чалавека глыбока занепакоена пагаршэньнем палітычнага клімату ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў", -- заявіў дырэктар БДІПЧ АБСЭ Жэрар Студман: "Мы заклікаем улады пераглядзець у адпаведанасьці з прынцыпам верхавенства закону, выпадкі вынясеньня арыштаў і штрафаў за ўдзел у дэманстрацыях 25 сакавіка. Мы таксама заклікаем улады забясьпечыць захаваньне права беларускіх грамадзянаў на свабоду ўдзелу ў мірных акцыях і гарантаваць свабоду самавыказваньня ў будучыні".

Лукашэнка парушае дамову з МВФ
11:11, 09/04/2001

"З красавіка месяца кошты на прадукцыю айчынных вытворцаў не павінны падымацца больш чым на 0,5 адсоткаў у месяц", - такую заяву зрабіў 6 красавіка Аляксандар Лукашэнка на сэмінары -- нарадзе кіраўнікоў мясцовых ворганаў улады. "Рост коштаў ня йдзе ні на карысьць насельніцтву, ні эканоміцы", -- сказаў Лукашэнка і выказаў гатоўнасьць падпісаць дэкрэт, які забараняе рост коштаў.

Расейскія бамабардзіроўшчыкі на беларускіх аэрадромах
11:10, 09/04/2001

Ужо другі раз за апошні год самалёты далёкай авіяцыі, здольныя несьці ядзерную зброю, экcплуатуюць беларускія аэрадромы ў рамках камандна-штабнай трэніроўкі дзяжурных сілаў і сродкаў Аб`яднанай сыстэмы СПА краінаў Садружнасьці. Згодна непадцьверджанай інфармацыі, 5 красавіка ў Менску знаходзіліся і прадстаўнікі камандаваньня далёкай авіяцыі Расеі, якія сустракаліся зь міністрам абароны Беларусі генэрал-лейтынантам Мальцавым.

У Беларусі -- 100 тысячаў наркаманаў
11:09, 09/04/2001

За апошнія 15 гадоў агульная колькасьць тых, хто ўжывае зельле ў Беларусі вырасла ў 32,4 разы. Пры гэтым, на думку экспэртаў Менздраву, для ацэнкі рэальных маштабаў распаўсюджваньня наркаманіі лічбы афіцыйнай статыстыкі варта павялічваць у 10-15 разоў.

Актывісты ЗУБРа на волі
11:08, 09/04/2001

Актывісты моладзевага руху ЗУБР Аляксей Шыдлоўскі, Цімафей Дранчук, Алесь Апраніч і Зьміцер Драпочка былі вызвалены з-пад варты 7 красавіка. Зь іх узялі падпіску аб абавязковай яўцы ў выпадку выкліку. Абвінавачваньні хлопцам так і не былі прад`яўлены.

У страха вочы вялікія - ужо 500 мільёнаў даляраў на выбары прэзыдэнта знайшлі ўлады ў апазыцыі
11:07, 09/04/2001

"Запад и его спецслужбы оказывают политическое, экономическое и дипломатическое давление на белорусский народ накануне назначенных на осень президентских выборов. Сегодня по линии МВФ переводятся деньги под определенные политические программы", -- заявіў Лукашэнка. Крыніцаю гэтай жахлівай інфармацыі стаў дэпутат Дзярждумы РФ Яўген Прымакоў, які, па словах Лукашэнкі, перадаў яму інфармацыю пра 500 мільёнаў даляраў, нібыта выдзеленых Захадам для альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах. Нагадаем, што апошні раз Лукашэнка налічыў у кішэні ў апазыцыі 108 мільёнаў даляраў.

Расейскія праваабаронцы пратэстуюць супраць забароны гуманітарнай дапамогі ў Беларусі
11:06, 09/04/2001

"Нам добра вядома, што няўрадавыя арганізацыі Беларусі перажываюць нялёгкія часы. Ва ўсякім разе чыняцца дзеяньні, накіраваныя на абмежаваньне дзейнасьці незалежных грамадзкіх арганізацыяў, праводзіцца шырокамаштабная кампанія па дыскрэдытацыі некаторых зь іх, офісы праваабаронцаў падвяргаюцца неправамоцным праверкам і не расьсьледуемым абрабаваьнням з боку быццам бы невядомых асобаў. Апошнім крокам на гэтым шляху стала зьяўленьне дэкрэту №8" -- заявили вядомыя расейскія праваабаронцы Сяргей Кавалёў -- дэпутат Дзярждумы РФ, старшыня таварыства "Мемарыял", Людміла Аляксеева -- прэзыдэнт Міжнароднай Хэльсынкскай Федэрацыі і Валянцін Гефцер -- генэральны дырэктар Інстытута правоў чалавека у адкрытым лісьце у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства замежных справаў, Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі і Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці пры прэзыдэнце.

МВФ негатыўна ўспрыняў "асаблівасьці нацыянальнай эканомікі"
11:05, 09/04/2001

"Працяг дзеяньняў кшталту дырэктываў аб выдзяленьні грошай на сяўбу прадпрыемствамі ўсіх форм уласнасьці будзе негатыўна ўспрыняты ў Вашынгтоне. Працяг такога ціску ня будзе мець станоўчага ўплыву ні на праграму рэформаў, ні ўвогуле на беларускую эканоміку", -- заявіў сталы прадстаўнік МВФ у Літве й Беларусі Марк Хортан.

Пры Лукашэнку прыватызацыі ня будзе
11:04, 09/04/2001

"Я не пайду ні наводзін прыватызацыйны праэкт да выбараў, нават, калі ён супер нам будзе выгадны", -- як звычайна не кляпочыся аб стылістыцы сваіх выступаў, заявіў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе работнікаў мясцовых ворганаў улады 6 красавіка ў Менску.

Мірон павіншаваў Лукашэнку з ордэнам
11:03, 09/04/2001

У гонар узнагароды Лукашэнкі расейскім ордэнам "За заслугі перад Айчынаю", у Лёзна на 30-мятровай вышыні слупа лініяў электраперадачы быў узьнесены нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Як ён там апынуўся, застаецца здагадвацца - лініі знаходзяцца пад напружваньнем у 35 тысячаў вольт. Да сьцяга была замацавана цыдулка з подпісам вядомага Мірона: "Добры гаспадар ніколі не папаўзе на ўсход з працягнутай рукою…".

"Чарнобыльскі шлях" ня будзе ўзгадняцца з уладамі
11:02, 09/04/2001

Аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху - 2001" вызначыўся са сцэнарам правядзеньня акцыі 26 красавіка. Арганізатары акцыі вырашылі не падаваць заўкі ў Менгарвыканкам. Збор удзельнікаў акцыі вырашана правесьці на плошчы Волі а 17.00. Тамсама, перад пачаткам шэсьця, пройдзе малебен у памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Пасьля плянуецца шэсьце да плошчы Незалежнасьці, дзе ўладам будзе ўручана петыцыя. "Чарнобыльскі шлях" пройдзе пад лёзунгам: "За Беларусь - дзеля Будучыні!"

Паўлу Барадзіну прад`яўлена абвінавачваньне ў адмываньні грошай
11:01, 09/04/2001

"Дзяржсакратару зьвязу Беларусі й Расей" Паўлу Барадзіну, што быў дастаўлены раніцаю з ЗША ў Швецарыю, вечарам таго самага дня было прад`яўлена абвінавачваньне. Былому кіраўніку справамі прэзыдэнта інкрымінуецца прыналежнасьць да злачыннай арганізацыі і адмываньне грошай.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: