Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мірон павіншаваў Лукашэнку з ордэнам 11:03, 09/04/2001
У гонар узнагароды Лукашэнкі расейскім ордэнам "За заслугі перад Айчынаю", у Лёзна на 30-мятровай вышыні слупа лініяў электраперадачы быў узьнесены нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Як ён там апынуўся, застаецца здагадвацца - лініі знаходзяцца пад напружваньнем у 35 тысячаў вольт. Да сьцяга была замацавана цыдулка з подпісам вядомага Мірона: "Добры гаспадар ніколі не папаўзе на ўсход з працягнутай рукою…".