Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія праваабаронцы пратэстуюць супраць забароны гуманітарнай дапамогі ў Беларусі 11:06, 09/04/2001
"Нам добра вядома, што няўрадавыя арганізацыі Беларусі перажываюць нялёгкія часы. Ва ўсякім разе чыняцца дзеяньні, накіраваныя на абмежаваньне дзейнасьці незалежных грамадзкіх арганізацыяў, праводзіцца шырокамаштабная кампанія па дыскрэдытацыі некаторых зь іх, офісы праваабаронцаў падвяргаюцца неправамоцным праверкам і не расьсьледуемым абрабаваьнням з боку быццам бы невядомых асобаў. Апошнім крокам на гэтым шляху стала зьяўленьне дэкрэту №8" -- заявили вядомыя расейскія праваабаронцы Сяргей Кавалёў -- дэпутат Дзярждумы РФ, старшыня таварыства "Мемарыял", Людміла Аляксеева -- прэзыдэнт Міжнароднай Хэльсынкскай Федэрацыі і Валянцін Гефцер -- генэральны дырэктар Інстытута правоў чалавека у адкрытым лісьце у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства замежных справаў, Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі і Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці пры прэзыдэнце.
Дэкрэт №8 "Аб некаторых мерах па ўпарадкаваньні атрыманьня і выкарыстаньня замежнай дарсавой дапамогі" утрымлівае пералічэньне відаў дзейнасьці, на якую дазваляецца выкарыстоўваць такога роду дапамогу. Аднак, як зазначаецца ў лісьце, "ў гэты пералік не ўвайшлі ні праваабарончы, ні асьветны, ні экалагічны, ні моладзевы, ні многія іншыя важкія й неабходныя напрамкі грамадзянскай актыўнасьці".
Расейскія праваабаронцы нагадваюць беларускім уладам, што "згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і ўсімі міжнародна-прызнанымі стандартамі грамадзяне маюць права самастойна вызначаць кірункі сваёй грамадзкай дзейнасьці, пры ўмове, што гэтая дзейнасьць забясьпечвае прызнаньне і павагу правоў і свабод іншых і задавальняе справядлівыя патрабаваньні маралі, грамадзкага парадку і грамадзкай бясьпекі".
Выказваецца "рашучы пратэст абмежаваньням правоў і свабод грамадзянаў і іх грамадзкіх аб`яднаньняў, якія праяўляюцца як у дэкрэце № 8, гэтак і ў шмат якіх іншых неправамоцных дзеяньнях, што учыняюцца пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Лукашэнкі".