Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У страха вочы вялікія - ужо 500 мільёнаў даляраў на выбары прэзыдэнта знайшлі ўлады ў апазыцыі 11:07, 09/04/2001
"Запад и его спецслужбы оказывают политическое, экономическое и дипломатическое давление на белорусский народ накануне назначенных на осень президентских выборов. Сегодня по линии МВФ переводятся деньги под определенные политические программы", -- заявіў Лукашэнка. Крыніцаю гэтай жахлівай інфармацыі стаў дэпутат Дзярждумы РФ Яўген Прымакоў, які, па словах Лукашэнкі, перадаў яму інфармацыю пра 500 мільёнаў даляраў, нібыта выдзеленых Захадам для альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах. Нагадаем, што апошні раз Лукашэнка налічыў у кішэні ў апазыцыі 108 мільёнаў даляраў.
Паралельна Лукашэнка даў зразумець апазыцыі, што за гэтыя грошы рана ці позна прыйдзецца разьлічвацца. Пасьля ён зрабіў непасьцігальна загадкавую заяву "Мы не можем и не имеем права проиграть эту кампанию. Проиграем эти выборы -- дни России будут сочтены".
У звароце да кіраўнікоў мясцовых ворганаў улады, Лукашэнка падкрэсьліў, што не мае намеру "заигрывать с ними" напярэдадні выбараў. "Я перед вами чист, у меня нет счетов в заграничных банках и под яблоней ничего не закопано. Поэтому мне перед вами стыдно не будет", -- сказаў Лукашэнка.