Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ліга правоў чалавека асуджае крымінальны перасьлед за графіці 11:13, 09/04/2001
"Міжнародная Ліга Правоў Чалавека, няўрадавая арганізацыя па правох грамадзянаў, выказвае глыбокую занепакоенасьць адносна арышту чатырох актывістаў моладзевага руху ЗУБР: Аляксея Шыдлоўскага, Цімафея Дранчука, Зьміцера Драпочка й Алеся Апраніча", -- гаворыцца ў адкрытым лісьце выканаўчага дырэктара Міжнароднай Лігі Кэтрын Фіцпатрык, адрасаваным Аляксандру Лукашэнку. "Асабліва хацелася б заўважыць, што міжнародная супольнасьць уздымае тыя самыя пытаньні, што й гэтыя маладыя людзі: "Дзе Завацкі?", "Дзе Ганчар і Красоўскі?", "Дзе Захаранка?"
"Мы патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладнага вызваленьня маладых людзей, бо яны ня ўчынілі якіх-небудзь гвалтоўных ці сур`ёзных супрацьпраўных дзеяньняў, а таксама ў сувязі з парушэньнямі ўладамі асноўных працэдур затрыманьня. Ворганы правапарадку не маюць дастаткова падставаў для прад`яўленьня ім абвінавачваньня, а псаваньне ўзьведзенага плоту таксама не зьяўляецца ім. Больш за тое, мы настойваем на тым, каб вы перагледзелі суровае пакараньне, якое прадугледжвае існуючы крымінальны кодэкс за такога кшталту нязначныя праступкі. У большасьці дэмакратычных краінаў яны караюцца грамадзкімі працамі, але ніяк не турэмным тэрмінам.
Варта заўважыць, што міжнародная грамадзкасьць задае такія пытаньні, як і гэтыя маладыя людзі: "Дзе Завацкі?", "Дзе Ганчар і Красоўскі?", "Дзе Захаранка?". У выключных абставінах сытуацыі з правамі чалавека на Беларусі, якая пагаршаецца, калі бяз зьвестак зьнікаюць грамадзкія дзеячы, што маюць непасрэдныя адносіны да апазыцыі, дзе лідары апазыцыі Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Юры Беленькі, Павал Севярынец і іншыя ўдзельнікі мірных шэсьцяў прыгаворваюцца да 10-15 сутак арышту, нядзіўна, што маладыя грамадзяне лічаць сваім абавязкам заявіць пратэст.Насамрэч яны саслужылі немалую службу ўсяму грамадзтву тым, што адважыліся адкрыта заявіць пра парушэньне жыцьцёва-важных правоў чалавека, нягледзячы на немалую рызыку.
Мы настойваем на тым, каб гэты праступак разглядаўся ў адміністратыўным парадку".