 | ПАЛIТЫКА |  |

Лукашэнка заявіў, што створыць дзяржаўную сыстэму фальсыфікацыі выбараў 11:14, 10/04/2001

"Я недавно принял декрет по поводу прозрачности, я бы так его назвал, гуманитарной помощи, которая идет в нашу страну. Вы представляете, какой вой подняла не только наша оппозиция, но по моей информации, это стало уже камнем преткновения накануне президентских выборов за границей. Опять нас обвиняют в тоталитаризме! Им прозрачность не нужна сейчас. Они сюда завозят целые системы, начиная по фальсификации предстоящих выборов, и когда я жестко на это отреагировал, делают очень просто - ставят клеймо "Собственность США". Они думают, что мы будем спокойно смотреть на эту собственность, которая используется с нарушением закона", -- так Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на шматлікія заявы эўрапэйскіх структураў аб недапусшчальнасьці ажыцьцяўленьня дэкрэту №8, у выступе 10 красавіка са зваротам да "нацыянальнага сходу". 
У рэспубліцы спынілі працу тры найбуйныя фабрыкі, бяз працы засталіся 800 чалавек 11:13, 10/04/2001, "Комсомольская правда в Беларуси"

У 1999 годзе Беларусь адчувала востры недахоп зерня, ягоны дэфіцыт складаў 2,6 мільёны тонаў. Мы адчайна шукалі, дзе б гэта закупіць яго. І як сьцьвярджалі потым чыноўнікі, "чэскі варыянт апынуўся самым прымальным". Набылі пшаніцы на 60 мільёнаў даляраў, якія ўзялі ў крэдыт у той самай Чэхіі. Пытаньне пра тое, для каго гэты варыянт апынуўся прымальным? Зараз ужо дакладна вядома, што не для вытворцаў і не для нас з вамі, спажыўцоў. 
TACIS прыпыніць частку сваіх дабрачынных праэктаў з-за дэкрэта №8 11:12, 10/04/2001

Кіраўнік офісу TACIS у Беларусі Рауль дэ Люзенбергер лічыць, што дробныя грамадзкія і рэлігійныя арганізацыі, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасьцю, пасьля зьяўлення дэкрэта прэзыдэнта № 8 могуць спыніць дабрачынныя праэкты ў адносінах да Беларусі. Такое меркаваньне сп. Люзенбергер выказаў БелаПАН 9 красавіка падчас візіту ў Гомельскую вобласьць. 
Расея ўсё ж такі выдзяляе крэдыт 11:11, 10/04/2001

Савет міністраў Беларусі, нарэшце, сьвердзіў міжурадавае беларуска-расейскае пагадненьне аб прадастаўленьні Расеяй Беларусі дзяржаўнага крэдыту. Цікава, што пагадненьне аб выдзяленьні першапачатковай долі ў памеры 30 мільёнаў даляраў са 100 мільёнаў гэтага крэдыту, якое было заключана яшчэ ў канцы мінулага года, зацьверджана толькі зараз. Згодна некаторай інфармацыі, на той момант неўрэгуляваным заставалася пытаньне пагашэньня Беларусьсю запазычанасьці па раней выдадзеным Расеяй крэдытам. 
Літва давярае меркаваньню АБСЭ пра Беларусь 11:10, 10/04/2001

"Літва будзе ацэньваць унутрыпалітычнае становішча ў Беларусі з пазыцыі АБСЭ і іншых эўрапейскіх структураў", -- заявіў намесьнік міністра замежных справаў Літвы Эвалдэ Ігнатавічус падчас міжведамственнага візыту ў Беларусь. 
Арыштаваны злачынцы "Вежы" 11:09, 10/04/2001

Супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Брэста арыштаваны злачынцы, якія абрабавалі офіс самага буйнога ў Брэсцкай вобласьці цэнтра падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў "Вежа". Нагадаем, што 27 студзеня невядомыя злачынцы вынесьлі з офісу "Вежы" 6 манітораў і 7 кампутараў, сканэр, факс, друкарку, мадэм, дакуманты на тэхніку й дыскеты. 
Настаўнікі Менскага раёну не падтрымалі збор грошай на суботнік 11:08, 10/04/2001

Большасьць настаўнікаў Менскай вобласьці адмовілася аддаваць свае сутачныя заробкі ў фонд так званага сельгассуботніка, які па ініцыятыве Менгарвыканкаму ладзіўся ў Менскай вобласьці 7 красавіка ў мэтах фінансавай падтрымкі калгасаў вобласьці. 
Парлямантарыі з НАТА спынілі адносіны з беларускім "парлямантам" 11:07, 10/04/2001

Парлямэнцкая Асамблея NATO ня мае намеру запрашаць прадстаўнікоў Нацыянальнага Cходу Беларусі на сэсію, якая распачнецца ў Вільні 24 траўня, паведамляе радыё "Рацыя". Гэткае рашэньне Пастаянны камітэт ПА NATO прыняў пасьля дакладу дэлегацыі, якая 27 сакавіка наведала Менск. Мэтай візыту міжнародных парлямэнтароў было вывучэньне ўнутрыпалітычнага становішча ў Беларусі. Чальцы эўраатлянтычнай супольнасьці мяркуюць, што гэткае стаўленьне да афіцыйных уладаў Беларусі можа быць зьменена толькі пасьля правядзеньня адкрытых, дэмакратычных выбараў прэзыдэнта краіны. 
Пяць "мінімалак" за "Народнага прэзыдэнта" 11:06, 10/04/2001

-- так ацаніў суд працу па распаўсюду гэтага выданьня ў Бялынічах і прысудзiў штраф мясцоваму актывісту апазыцыі Алега Мяцеліцу. Паўтары месяцы таму ў час затрыманьня й ператрусу міліцыянты адабралі ў грамадоўца 75 асобнікаў газэты й 300 налепак руху "ЗУБР". Пакараны вінаватым сябе ня лічыць і намераны абскардзіць рашэньне раённай фэміды ў судзе вышэйшай інстанцыі. 
Пісьменьнікі Беларусі ў абарону Васіля Быкава 11:05, 10/04/2001

Саюз беларускіх пісьменьнікаў выступіў са зваротам-патрабаваньнем да ўладаў Беларусі спыніць ганебнае шальмаваньне ў сродках масавай інфармацыі ўсясьветнавядомага пісьменьніка Беларусі, вэтэрана Другой усясьветнай вайны Васіля Быкава. 
Сьвежыя шчырасьці ад Лукашэнкі 11:04, 10/04/2001

чакаюцца сёньня падчас ягонага пасланьня "нацыянальнаму сходу". Як паведамляеца афіцыйна, галоўная мэта дакуманту - вызначыць перспектыву разьвіцьця беларускае дзяржавы і грамадзтва на бліжэйшы год, а таксама падвесьці вынікі мінулага. 
Прафсаюзнікі будуць пікетаваць Менгарвыканкам 11:03, 10/04/2001, http://www.praca.by/

Прэзыдыум Рэспубліканскага савету прафсаюзу работнікаў аўтасельгасмашу на сваім паседжаньні 3 красавіка прыняў рашэньне правесьці пікетаваньне Міністэрства прамысловасьці РБ. Прычынаю такога рашэньня стала працяглае невыкананьне кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстваў абавязацельства галіновага Тарыфнага пагадненьня ў частцы пералічэньня прафсаюзных узнёскаў. Запазычанасьць адміністрацыяў прадпрыемстваў перад прафкамамі па пералічэньні ўзьнёскаў расьце і на сёньня склала больш за 200 млн.рублёў. 
Касьмічныя даўгі беларускіх прадпрыемстваў 11:02, 10/04/2001

На 1 лютага крэдыроская запазычанасьць беларускіх прадпрыемтсваў і арганізацыяў склала 5 трлн. 346,1 млрд.рублёў (4,4 млрд.даляраў у пераліку па афіцыйным курсе на гэты дзень), у тым ліку пастаўшчыкам за тавары, працы й паслугі - 4 трлн.79,8 млрд. рублёў (3,4 млрд.даляраў). 
35 тысячаў абанентаў пэйджынгу 11:01, 10/04/2001

У Беларусі паслугамі персанальнага радыёвыкліку (пэйджынгу) карыстаецца звыш 35 тысячаў абанентаў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі, такія паслугі карыстальнікам прадастаўляюць 28 арганізацыяў розных формаў уласнасьці. Створаныя сеткі ахопліваюць прыкладна 80 адсоткаў тэрыторыі краіны, на якой пражываюць звыш 90 адсоткаў насельніцтва. 
|  |
|