Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Брэста арыштаваны злачынцы, якія абрабавалі офіс самага буйнога ў Брэсцкай вобласьці цэнтра падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў "Вежа". Нагадаем, што 27 студзеня невядомыя злачынцы вынесьлі з офісу "Вежы" 6 манітораў і 7 кампутараў, сканэр, факс, друкарку, мадэм, дакуманты на тэхніку й дыскеты.
Злачынцы былі затрыманыя 3 красавіка пры спробе абрабаваць кватэру па вуліцы Наберажнай у Брэсьце. Яны былі ўзброеныя і радыёфікаваныя. Радыёстанцыя, па словах супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў, была настроена на міліцэйскую хвалю. Двое затрыманых ужо былі судзімы.
Па словах начальніка Ленінскага РУУС Брэста, злачынцы абвінавачваюцца ва ўчыненьні 12 крадзяжах, 8 зь якіх - офісныя. Амаль усе яны ўчынены напрацягу апошняга паўгодзьдзя.
Што да скрадзенага абсталяваньня "Вежы", то яго злачынцы пасьпелі збыць.
Як высьветлілася, злачынцы перад зьдзяйсьненьнем злачынства дэтальна пазнаёміліся з офісамі і аховаю. У выпадку зь "Вежаю" адзін са злачынцаў нейкім чынам здолеў застацца ў офісе на ноч, а пасьля адчыніў дзьверы астатнім.
9 красавіка злачынцам прад`яўлена абвінавачваньне па арт.205 ч.3 КК (крадзеж у асабліва буйных памерах).