Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея ўсё ж такі выдзяляе крэдыт 11:11, 10/04/2001
Савет міністраў Беларусі, нарэшце, сьвердзіў міжурадавае беларуска-расейскае пагадненьне аб прадастаўленьні Расеяй Беларусі дзяржаўнага крэдыту. Цікава, што пагадненьне аб выдзяленьні першапачатковай долі ў памеры 30 мільёнаў даляраў са 100 мільёнаў гэтага крэдыту, якое было заключана яшчэ ў канцы мінулага года, зацьверджана толькі зараз. Згодна некаторай інфармацыі, на той момант неўрэгуляваным заставалася пытаньне пагашэньня Беларусьсю запазычанасьці па раней выдадзеным Расеяй крэдытам.
Пагадненьне было падпісана ў Маскве 29 сьнежня 2000 года. З расейскага боку гэтае пагадненьне падпісываў намміністра фінансаў Сяргей Ігнацьеў, зь беларускага - міністар фінансаў Мікалай Корбут.
Раней было заяўлена, што Беларусь выканала ўсе асноўныя ўмовы расейскага боку, неабходныя для атрыманьня крэдыту. Аднак у сярэдзіне сакавіка 2001 года віцэ-прам`ер ураду Расеі Аляксей Кудрын заявіў, што Расея можа прадаставіць Беларусі першую долю стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 30 мільёнаў даляраў толькі пасьля канчатковай дапрацоўкі ўмоваў прадастаўленьня гэтага крэдыту, якія дапрацоўваюцца экспертамі дзьвюх краінаў.